Факір

Факір у Партугаліі

Факі́р (араб. فقیر‎‎, літаральна — бядняк, жабрак) — выканаўца ў цырку ці на эстрадзе нумароў, заснаваных на дэманстрацыі неадчувальнасці цела да фізічнага болю. Сярод трукаў, якія выконваюць факіры, — хаджэнне басанож па лёзах шабляў, бітым шкле, па вуголлі, якое гарыць, глытанне агню, жаб, рыб і інш., пратыканне рук, ног, языка вострымі прадметамі. Факірам таксама называюць мусульманскага вандроўнага манаха.