Фалафель | |
---|---|
Краіна паходжання | |
Кампаненты | |
Асноўныя | |
Падача | |
Тып стравы | mazza[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фалафель (араб. فلافل, іўр.: פָלָאפֶל) — сярэднеўсходняя страва, смажаныя ў фрыцюры шарыкі са здробненага зерня нуту або бобу, часам з дадаваннем фасолі, запраўленыя прыправамі.
У заходніх краінах фалафель шырока распаўсюджаны ў арабскіх кафэ і закусачных, а таксама сярод вегетарыянцаў і веганаў.
Слова falafel можа адносіцца да смажаных шарыкаў або сандвічаў з імі[2]. Некаторыя крыніцы лічаць, што назва фалафель паходзіць ад арабскага слова falāfil (فلافل), форма множнага ліку ад filfil (فلفل), якое азначае «перац», ад персідскага pilpil (پلپل),[3] імаверна, ад санскрыцкага слова pippalī (पिप्पली), што азначае «доўгі перац»[4]. Нядаўна было прапанавана, што назва фалафель мае копцкае паходжанне ад pha la phel (Φα Λα Φελ), што азначае «з шмат бобу».[5]
Паходжанне фалафеля невядома і спрэчнае.[2] Традыцыйна лічыцца, што страва паходзіць з Егіпта,[6] магчыма ўжывалася коптамі як замена мясу падчас посту.[7][8] Фалафель быў экспартаваны праз партовы горад Александрыя ў іншыя раёны на Блізкім Усходзе[9]. Страва пазней распаўсюдзілася на поўнач ад Леванта.[10][11] Ёсць тэорыя, што фалафель узнік падчас уладарства фараонаў Егіпта[12] або на Індыйскім субкантыненце.[6][13]
Нут або бабы замочваюць або гатуюцца, затым з іх робіцца пюрэ. Да яго дадаюцца розныя спецыі, сярод якіх традыцыйна могуць выкарыстоўвацца пятрушка, трава і насенне каляндры, часнок, цыбуля, соль, чорны і востры перцы і кмен. Таксама могуць прысутнічаць іншыя інгрэдыенты, напрыклад булгур. З гэтай сумесі фарміруюцца шарыкі, памерам з грэцкі арэх, якія смажацца ў алеі да набыцця залаціста-карычневага колеру.
Вырабляюцца гатовыя сухія сумесі, якія дастаткова змяшаць з вадой, каб атрымаць масу для гатавання фалафеля.
Фалафель традыцыйна падаецца з кунжутным соусам, гароднінай і пітай (тонкім лавашом). У закусачных нярэдка падаюць піту, начыненую фалафелем і гароднінай, як фастфуд.
Φαλαφελ (fåˈlåfālˈ) m. Falafel. (lit. that which has lots of beans). See Φα, Λα, Φελ.