Фалопіевы трубы | |
---|---|
Названа ад | Габрыэль Фалопій |
Анатамічная лакалізацыя | Поласць таза[1] |
Лімфадрэнаж | Lumbar lymph nodes[d] |
Артэрыяльнае кровазабеспячэнне | tubal branches of ovarian artery[d] |
Развіццё анатамічнай структуры | oviduct development[d] |
Гамалагічна ў іншага полу | appendix of testis[d] |
Код NCI Thesaurus | C12403 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фалопіевы трубы, або маткавыя трубы — парны трубчасты орган, які злучае поласць маткі з брушной поласцю. Названы ў гонар італьянскага анатома Габрыэля Фалопіа, які ўпершыню апісаў іх. Орган ажыццяўляе функцыю транспартавання яйцаклеткі і сперматазоідаў, ствараючы спрыяльнае асяроддзе для апладнення, развіцця аплодненай яйцаклеткі і прасоўвання яе ў матку. Як правіла, варонка маткавай трубы захоплівае «вейчыкамі» авуляваную з яечніку ў брушную поласць яйцаклету і накіроўвае яе ўнутр сябе.
Пасля авуляцыі яйцаклетка каля 24 гадзін застаецца ў трубе жыццяздольнай, дзе можа быць апладніна сперматазоідам. Утвораная зігота «вейчыкамі» трубы накіроўваецца ў матку. Рух эпітэлію трубаў, як правіла, накіраваны ў матку. Неапладнёная яйцаклетка таксама рухаецца ў матку, пакуль не загіне і не разбурыцца.