Фалуда | |
---|---|
Уваходзіць у нацыянальныя кухні | |
Індыйская кухня Пакістанская кухня афганская кухня[d] і іранская кухня[d] |
|
Краіна паходжання | |
Кампаненты | |
Асноўныя | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фалуда — папулярны традыцыйны дэсерт у Індыі, Пакістане, Афганістане і Бангладэш.
Паходзіць ад персідскага дэсерту фалудэ, які прадстаўляе сабой замарожаныя ніткі з крухмалу тыпу вермішэлі, палітыя зверху ружовай вадой. У адрозненне ад персідскага фалудэ, індыйская фалуда — гэта халодны салодкі напой, дзе ружовая вада і вермішэль змяшаныя з малаком, кавалачкамі жэле і зярняткамі салодкага базіліку.
Дэсерт фалуда быў створаны ў Індыі на аснове фалудэ ў XVI—XVIII стагоддзях, у часы імперыі Вялікіх Маголаў. Рэгіянальныя варыянты дэсерту сфармаваліся пры дварах мусульманскіх кіраўнікоў у Хайдарабадзе і іншых месцах.
На сённяшні дзень фалуда мае мноства разнавіднасцей, як традыцыйных рэгіянальных, так і мадэрнізаваных. У Бангладэш у фалуду дадаюць экстракт расліны пандан (разнавіднасць Pandanus amaryllifolius), фісташкі, сага, какосавыя вяршкі і манга. У Малайзіі і Сінгапуры падобны напой называюць бандунгам. Маўрыкійская версія, якая трапіла на востраў разам з імігрантамі з Індыі, называецца алуда. Падобны напой, але з таўсцейшай вермішэллю п’юць курды ў Іраку.