Фальварак (польск.: folwark, ад ням.: Vorwerk — хутар, ферма) — невялікае сельскае паселішча ў 1—5 двароў.
Першапачаткова фальваркам называлася адмысловая феадальная гаспадарка, спецыялізаваная выключна на вытворчасці збожжа на продаж. Пазней значэнне пашырылася на тып гаспадарчых паселілчаў, што будаваліся побач з маёнткамі, дзе жылі ўладальнікі фальваркаў.
Фальваркі пачалі ўзнікаць на тэрыторыі Беларусі ў 2-й палове XVI стагоддзя ў сувязі з правядзеннем аграрнай рэформы 1557 года[1] і праіснавалі як тып паселішча ажно да 1930-х гадоў.