Камуна
| ||||||||||||||||||||
Фальк (фр.: Falck) — камуна ў французскім дэпартаменце Мозель рэгіёна Гранд-Эст. Адносіцца да кантона Бузанвіль. Адна з найбольш буйных камун кантона.
Фальк размешчаны за 36 км на ўсход ад Меца у памежным прыродным лясным рэгіёне Варнт. Хоць Фальк адміністрацыйна з’яўляецца горадам, ён больш нагадвае вялікую вёску. Падзелены на дзве часткі: Фальк-Вілаж і Фальк-Сітэ. У Фальк-Вілажы знаходзяцца каледж і царква Сен-Брыс, у Фальк-Сітэ размешчаны мэрыя, гарадскія службы і новая царква.