Фальстэр

Фальстэр
дацк. Falster
Гедсер Одэ — самы паўднёвы ўскраек вострава Фальстэр і самы паўднёвы пункт Даніі і Скандынавіі
Гедсер Одэ — самы паўднёвы ўскраек вострава Фальстэр і самы паўднёвы пункт Даніі і Скандынавіі
Характарыстыкі
Плошча514 км²
Насельніцтва43 537 чал. (2005)
Шчыльнасць насельніцтва84,7 чал./км²
Размяшчэнне
54°48′ пн. ш. 11°58′ у. д.HGЯO
Краіна
РэгіёнЗеландыя|вобласць Зеландыя|Зеландыя
Фальстэр (Данія)
Фальстэр
Фальстэр
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фа́льстэр (дацк.: Falster) — востраў паўднёва-ўсходняй Даніі, размешчаны ў Балтыйскім моры. Востраў з'яўляецца часткай дацкага рэгіёна Зеландыя і знаходзіцца ва ўпраўленні камуны Гульборгсун.

Найбуйнейшы горад размешчаны на востраве — Нюкёбінг Фальстэр. У ім сканцэнтравана 40 % насельніцтва вострава.

Востраў злучаны з астравамі Зеландыя і Лолан еўрапейскай трасай E47, якая злучае Гамбург і Капенгаген. На востраве развітая транспартная інфраструктура.

Асаблівую цікавасць у турыстаў выклікае «Цэнтр сярэднявечча» (дацк.: Middelaldercentret) (музей пад адкрытым небам) і Клостэрская кірха (дацк.: Klosterkirke).