Фама | |
---|---|
Дата нараджэння | I стагоддзе |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 ліпеня 72 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Шануецца | большасцю хрысціянскіх цэркваў |
У ліку | святы і каталіцкі святы |
Дзень памяці | 3 ліпеня Сірыйска-малабарская каталіцкая царква, Сірыйская Каталіцкая Царква, Сірыйская праваслаўная царква, Рымска-каталіцкая царква, Англіканская царква, 21 снежня Маланкарская праваслаўная царква, 6 кастрычніка і першая нядзеля пасля Пасхі - Праваслаўная царква |
Заступнік | Індыя |
Атрыбуты | Блізнюк, які памяшчае палец у бок Хрыста, дзіда (сродак пакутніцтва), квадрат (будаўнік - прафесія апостала) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фама (грэч. Θωμάς, лац.: Thomas), Іуда Фама, Дзідзім — адзін з 12 вялікіх апосталаў. Мянушка «Фама» значыць «блізнюк» па-арамейску, Дзідзім — пераклад гэтай мянушкі на грэчаскую. Паводле падання, ён паходзіў з Галілеі і быў рыбаком. Фама самааддана служыў Ісусу Хрысту, хоць і не заўсёды разумеў сэнс яго слоў, але шчыра выказваў сваю гатоўнасць памерці за свайго настаўніка. Калі Ісус Хрыстос, як падаецца ў Бібліі, пасля свайго распяцця на крыжы ўваскрэс і ў адсутнасць Фамы паказаўся іншым апосталам, якія паведамілі пра гэта Фаме, то апошні не паверыў ім і заявіў, што пераканаецца толькі тады, калі сам убачыць на яго руках раны ад цвікоў і памацае іх сваімі пальцамі. Адсюль і пайшло выслоўе: няверуючы Фама.[3]
Паводле падання, заснавальнік хрысціянства ў Індыі. Прапаведуючы ў горадзе Меліяпор, размешчаным на ўсходнім беразе паўвострава Індастан, апостал Фама быў абвінавачаны адным паганскім жрацом, які забіў свайго сына, у смерці юнака. Натоўп схапіў святога Фаму, як забойцу, і патрабаваў пакарання. Апостал Фама папрасіў дазволіць яму пагаварыць з забітым. Па малітве апостала юнак ажыў і засведчыў аб тым, што забойства здзейсніў яго бацька.[4] Пасля пропаведзі Евангелля Фама прыняў пакутніцкую смерць у індыйскім горадзе Маліпура — быў праткнуць пяццю дзідамі. Нягледзячы на паданне, шэраг сучасных гісторыкаў лічыць, што хрысціянства ў Індыю прывёз не ён, а Фама Канскі ў IV стагоддзі.[5][6][7][8][9]
Імя Фама паходзіць ад арамейскага ці сірыйскага слова сір. ܬܐܘܡܐ Tамa, што значыць блізнюк. У грэчаскай мове маецца падобнае слова Дыдзімус.
Фама ўпершыню згадваецца у Евангеллі ад Яна. У Ян. 11:16 пасля раптоўнай смерці Лазара, апосталы не хачуць вяртацца ў Іудзею, таму што яўрэі хочуць пабіць каменямі Ісуса. На гэта Фама кажа: «Пайдзем і мы памром з Ім».
Зноў Фама кажа ў Ян. 14:5. Калі Ісус тлумачыць, што Ён пакідае, каб падрыхтаваць нябесны дом для Сваіх паслядоўнікаў, і што яны там далучацца да Яго, тады Фама рэагуе, сказаўшы: «Госпадзе, мы не ведаем, дзе Ты ідзеш, так, як мы можам ведаць шлях?»
У Ян. 20:24-29 распавядаецца, як Фама спачатку не паверыў, калі пачуў, што Ісус уваскрос з мёртвых і з'явіўся іншым апосталам, кажучы: «Калі не ўбачу на руках Яго ранаў ад цвікоў, і пакладу палец у раны ад цвікоў, і не ўкладу рукі маёй у рэбры Ягоныя, не паверу». Але калі Ісус з'явіўся пазней і запрасіў Фаму дакрануцца да Яго раны, Фама паказаў сваю веру, сказаўшы: «Гасподзь мой і Бог мой». Затым Ісус сказаў: «Фама, ты паверыў таму, што ўбачыў Мяне; дабрашчасныя тыя, што не бачыўшы — паверылі».
Згодна традыцыі, св. Фама быў забіты ў Майлапуры, недалёка ад Чэнае ў 72 годзе, і там жа і пахаваны. Яфрэм Сірын сцвярджае, што апостал быў закатаваны ў Індыі, і што яго рэшткі былі потым прывезеныя ў Эдессу. Гэта самая ранняя вядомая згадка яго пакутніцтва.
У запісах Марка Пола 13-га стагоддзя сцвярджаецца, што апостал раптоўна памер каля Чэнае ад тупой стралы лаўца, які паляваў на паўлінаў і не ўбачыў святога. Прынамсі з 16 стагоддзя, гара св. Фамы шануецца індусамі, мусульманамі і хрысціянамі. Запісы Барбозы пачатку 16 стагоддзя паведамляюць, што грабніца падтрымлівалася мусульманінам, які трымаў там лямпу. Сабор Святога Фамы ў Майлапуры знаходзіцца, як лічыцца, на магіле апостала, храм быў пабудаваны ў 16 стагоддзі і перабудаваны ў 19-ым.