Славутасць | |
Фандака дэі Тэдэскі | |
---|---|
італ.: Fondaco dei Tedeschi | |
![]() | |
45°26′18″ пн. ш. 12°20′12″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | рэнесансная архітэктура |
Дата заснавання | 1228 і 1508 |
![]() |
Фандака дэі Тэдэскі (італ.: Fondaco dei Tedeschi) — палац у Венецыі, размешчаны на Гранд-канале, паблізу моста Рыяльта. Былы нямецкі падворак.
Аналагічна Фандака дэі Туркі, у XVI стагоддзі ўяўляў сабою будынак для жылля, складавання і гандлю для нямецкіх купцоў.
Палац ствараўся па праекце Джыралама Тэдэска. Будынак мае вялікі ўнутраны двор. Раней на фасадзе палаца былі фрэскі Джарджонэ і Тыцыяна.
У наш час у будынку размяшчаюцца гарадская пошта і тэлеграф.
Напачатку 2012 года кампанія Benetton падпісала пагадненне аб аднаўленні палаца. Вытворца адзежы плануе ператварыць яго ў гандлёвы цэнтр [1].