Фано́н (ад грэч. φωνή / phonē голас): квант ваганняў атамаў крышталічнай рашоткі; адна з квазічасцінак; належыць да ліку базонаў.
Фаноны падзяляюцца на аптычныя і акустычныя, у залежнасці ад вонкавага падабенства працэсаў з іх удзелам, адпаведна, да аптычных ці акустычных з'яваў. Таксама фанонамі называюцца квазічасцінкі, што адпавядаюць элементарным узбуджэнням у звышцечным геліі, і апісваюць вагальны рух квантавай вадкасці, і характарызуюцца імпульсам, а не квазіімпульсам, як рэшта фанонаў.
Канцэпцыя фанонаў дазволяе апісваць шмат якія якасці цвёрдых целаў з выкарыстаннем кінетычнай тэорыі газаў (напрыклад, рашотачную цеплаправоднасць ці паглынанне гуку). Праз узаемадзеянне фанонаў адзін з адным і з іншымі квазічасцінкамі (электронамі праводнасці, магнонамі і інш.) апісваюцца, між іншым, такія працэсы, як электрычнае супраціўленне металаў і паўправаднікоў, звышправоднасць, магнітная рэлаксацыя, фераакустычны рэзананс і інш.
Канцэпцыя фанонаў была ўведзеная праз разгляд нармальных ваганняў у крышталях у паняццях квантавай механікі. Адным з вынікаў з'яўляецца магчымасць прадстаўлення вагальнага стану крышталя, у гарманічным набліжэнні, як ідэальнага газу фанонаў. Такі ідэальны газ фанонаў, між іншым, утрымлівае большую частку цеплавой энергіі крышталя пры T >= 300K.
Тэрмін Ф. быў уведзены І. Тамам паводле аналогіі з квантам электрамагнітнага поля — фатонам.
{{cite book}}
: |access-date=
патрабуе |url=
(даведка); Праверце значэнне |isbn=
: invalid character (даведка); Праверце значэнне даты ў: |access-date=
(даведка)