Фантан | |
Фантан Чатырох Сезонаў | |
---|---|
Fontaine des Quatre-Saisons | |
| |
48°51′16,85″ пн. ш. 2°19′30,40″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Францыя |
Месцазнаходжанне | Парыж |
Архітэктурны стыль | архітэктура барока[d] |
Будаўнік | Эдмэ Бушардон |
Скульптар | Edmé Bouchardon[d][1] |
Архітэктар | Edmé Bouchardon[d] |
Дата заснавання | 1745 |
Будаўніцтва | 1745 |
Стан | не дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фантан Чатырох Сезонаў (фр.: Fontaine des Quatre-Saisons) — вядомы твор французскага скульптара сярэдзіны 18 ст. Эдмэ Бушардона, будаўніцтва якога завершана ў 1745 г. у Парыжы.
Не ўсе добразычліва ставіліся да стылю ракако нават у Францыі. Спробы адысці ад стылістыкі ракако рабіў скульптар Эдмэ Бушардон (1698—1762). Ужо у першых сваіх творах Бушардон зрабіў спробы адмовіцца ад гуллівага ракако, абапіраючыся на досвед французскага класіцызму 17 ст. і на лаканізм антычнага мастацтва. Атрымаўшы заказ на стварэнне фантана Чатырох Сезонаў у Парыжы, ён стварыў твор, які нічым не нагадваў стылістыку ракако ні ў архітэктуры, ні ў скульптуры.
Выконваючы дзяржаўны заказ ад караля Францыі, ён стварыў для фантана раскошную, трохчасткавую архітэктурную дэкарацыю. Сярод скульптур другога яруса і былі алегарычныя скульптуры (Зіма, Вясна, Лета, Восень), якія і далі назву фантану. Непрыемным бокам быў кантраст паміж раскошнай дэкарацыя фантана і яго занадта малой прадукцыйнасцю, паколькі тут цурчала толькі некалькі ручаёў пітной вады. Недахопы фантана не перашкодзілі атрымаць станоўчыя водгукі аб новым творы Бушардона і нават на атрыманне ім пажыццёвай пенсіі у 1.500 ліўраў.
Але не спыняліся і крытычныя заўвагі. Найбольш значным быў водгук пісьменніка Вальтэра, які пісаў з папрокам аб тым, што у Рыме фантаны добра служаць е практычнай, і дэкаратыўнай мэце. А Парыж нагадваў Вальтэру залатога калоса на гліняных нагах, што абавязкова разваліцца.
У 20 стагоддзі фантан — не дзейнічае.
Фантан Чатырох Сезонаў на сайце Міністэрства культуры Францыі (фр.)
Фантан Чатырох Сезонаў на Вікісховішчы |