Вядомы з пачатку XIX стагоддзя ў складзе Самахваліцкай воласці Мінскага павета, уласнасць Энельфельдтаў і Багдашэўскіх. Сучасная назва з канца XIX стагоддзя, паводле падання вёска атрымала цяперашнюю назву ад імёнаў дачок мясцовага пана Багдашэўскага — Фані і Полі.
У 1871 годзе пабудаваны чыгуначны прыпынак Чэчын, які пазней стаў чыгуначнай станцыяй Токараўская на чыгунцы Брэст-Масква. 9 жніўня 1876 года чыгуначная станцыя Токараўская перайменавана ў Фаніпаль.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны з 28 чэрвеня 1941 да 6 ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі. У горадзе акупантамі створаны філіял Масюкоўшчынскага лагера смерці.
Прадпрыемствы: рамонтна-механічныя, завод жалезабетонных маставых канструкцый, Мінская нафтабаза, база «Белаграсэрвіс», ААТ «Агракамбінат Дзяржынскі» (бройлерная птушкафабрыка), ЗАТ «Штадлер-Мінск» (выраб электрацягнікоў), ЗТАА «Унамедыкал» (медыцынскія інструменты), завод вымяральных прыбораў «Энергамера», ЗП «Эвіпак Індастрыз» (выраб стрэтч-плёнкі) і інш.
У горадзе чатыры дашкольныя ўстановы, якія наведваюць каля 500 дзяцей, Фаніпальская музычная школа — 218 навучэнцаў па спецыяльнасцях: фартэпіяна, баян, акардэон, цымбалы, скрыпка, віяланчэль, клас духавых інструментаў. У фаніпальскай гімназіі і сярэдняй школе больш за 2000 навучэнцаў у звычайных, профільных, гімназічных і ліцэйскіх класах. Ёсць гарадская бібліятэка — 2115 чытачоў, з іх 895 навучэнцы. Царква (2005).
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Фаніпаль // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 725. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 14. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2.