Фарнабаз I | |
---|---|
Нараджэнне | V стагоддзе да н.э. |
Смерць | V стагоддзе да н.э. |
Род | Фарнакіды |
Бацька | Артабаз I |
Дзеці | Фарнак II Фрыгійскі |
Фарнабаз І (V стагоддзе да н.э.) — дзяржаўны дзеяч Персідскай імперыі. З роду Фарнакідаў, адгалінавання каралеўскага роду Ахеменідаў, сын Артабаза I.
Лічыцца сатрапам Фрыгіі ад 455 да н.э. Аднак, магчыма, ніколі не кіраваў, бо пра яго амаль нічога невядома. На думку некаторых даследчыкаў, мог служыць свайму бацьку пакуль той быў сатрапам Фрыгіі і пакуль улада не перайшла да сына Фарнабаза Фарнака II у 430 да н.э.