| ||||||||||||||||||||||||||
Фартале́за (парт.: Fortaleza) — горад на паўночным усходзе Бразіліі, на беразе Атлантычнага акіяна. Адміністрацыйны цэнтр штата Сеара. Важны гандлёва-прамысловы цэнтр. Транспартны вузел.
Заснаваны ў 1609.
Алейная і цукровая прамысловасць, гарбарна-абутковая, тэкстыльная, бавоўнаачышчальная прамысловасць.
Дзейнічаюць універсітэты, музеі, тэатры.
Міжнародны аэрапорт. Марскі порт.