Фасад (фр.: façade) — знешняя вертыкальная паверхня будынка, якая ўтвараецца вонкавай канструкцыяй, гарызантальнымі і вертыкальнымі чляненнямі, рытмам праёмаў (балконаў, лоджый), архітэктурнымі элементамі, фактурай будаўнічых і аддзелачных матэрыялаў, колеравым каларытам.
У залежнасці ад тыпу будынка і формы яго плана, месцазнаходжання адрозніваюць галоўны, бакавы, дваровы фасады.