Фасоля крывава-чырвоная |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Від: | Фасоля крывава-чырвоная |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Phaseolus coccineus L., 1753
|
|
Фасоля крывава-чырвоная[3], Фасоля шматкветкавая, Фасоля агніста-чырвоная, Турэцкія бабы (Phaseolus coccineus) — від раслін роду Фасоля (Phaseolus) сямейства Бабовыя (Fabaceae). Паходзіць з Паўднёвай Амерыкі.
Шматгадовая травяністая расліна, з тонкімі ляжачымі або павойнымі сцебламі да 3 метраў даўжынёй.
Лісце трайчастае, лісточкі невялікія, сэрцападобныя.
На каранях ўтвараюцца дробныя клубянькі.
Суквецці гронкападобныя, на кароткіх кветканосах. Кветкі чырвоныя, радзей белыя, буйныя, парныя, на густаапушаных кветаножках. Вяночак у некалькі разоў даўжэй чашачкі.
Плады — бабы буйныя, шырокія, з тоўстым пергаментным пластом. Насенне плоскаэліптычнае, рознай афарбоўкі.
У ежу падыходзяць толькі маладыя бабы, у якіх скрозь створкі яшчэ не прагледжвае насенне. Карані расліны ўтрымліваюць крухмал. У многіх краінах фасоля шматкветкавая вырошчваецца ў якасці дэкаратыўнай расліны.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 95. — 160 с. — 2 350 экз.