Фасцыялі́ды (Fasciolidae) — сямейства смактуноў, якое ўключае ў сябе паразітаў, вядомых у ветэрынарыі і медыцыне як узбуджальнікі фасцыялёзу (руск.) (бел.. На 2003 год вылучаюць пяць родаў. Віды сямейства паразітуюць у печані, жоўцевым пузыры і кішачніку шэрагу млекакормячых, у т.л. чалавека. Іх жыццёвы цыкл уключае прамежкавых гаспадароў (руск.) (бел. — прэснаводных малюскаў[1].
Дарослыя смактуны даўжынёй ад 2 см для відаў роду Parafasciolopsis да 10 см, як Fasciola gigantica. Звычайна маюць ротавую і брушную прысоскі. Цэркарыі маюць гімнацэфалічную форму[2].
Кішэчнік з бакавымі адросткамі.
Гермафрадыты. Яечнікі і семяннікі разгалінаваныя. Матка размешчана спераду ад яечніка, полавая адтуліна каля брушной прысоскі.
Развіццё з удзелам прамежкавых гаспадароў (руск.) (бел., прэснаводных слімакоў (англ.) (бел. з сямейства балацянікаў (Lymnaeidae)[3].
Па дадзеных Olson et al. 2003 [4] у сямействе вылучаюць пяць родаў:
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ Pybus, M.J., 2001. Liver flukes. In: Samuel, W.M., Pybus, M.J., Kocan, A.A. (eds.), Parasitic diseases in wild mammals, Iowa State Press, Iowa City, pp 121—149.
- ↑ Jurášek, V., Dubinský, P., 1993. Veterinárna parazitológia. Príroda a.s., Bratislava, 382 pp.
- ↑ Olson, P.D., Cribb, T.H., Tkach, V.V., Bray, R.A., Littlewood, D.T.J., 2003. Phylogeny and classification of the Digenea (Platyhelminthes: Trematoda)1. Int. J. Parasitol. 22, 733—755.