Феадор Лінен | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 6 красавіка 1911[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 жніўня 1979[1][2][…] (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Eva Wieland[d] |
Род дзейнасці | біяхімік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | біяхімія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
![]() ![]() ![]() ![]() медаль Каруса[d] (1961) медаль Ота Варбурга[d] (1963) Liebig Medal[d] (1955) Прэмія стагоддзя[d] (1964) замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (24 красавіка 1975) ганаровы доктар Універсітэта Маямі[d] (5 чэрвеня 1968) doctor honoris causa from Paris Descartes University[d] (11 снежня 1976) |
![]() |
Феадор Фелікс Конрад Лі́нен[6] (ням.: Feodor Felix Konrad Lynen; 6 красавіка 1911, Мюнхен — 6 жніўня 1979, там жа) — нямецкі біяхімік. Праводзіў фундаментальныя даследаванні метабалізму тлустых кіслот і халестэрыну ў арганізме. Разам з Конрадам Блохам лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1964 года «за адкрыцці, якія тычацца механізмаў і рэгуляцыі абмену халестэрыну і тлустых кіслот».
Феадор Фелікс Конрад Лінен нарадзіўся ў Мюнхене ў сям’і вучонага. У 1930 годзе паступіў у Мюнхенскі ўніверсітэт. Навучаўся на хімічным факультэце. У ліку яго настаўнікаў быў Нобелеўскі лаўрэат прафесар Генрых Віланд. У 1937 годзе абараніў дысертацыю «аб таксічных рэчывах у мухаморы». У гэтым жа годзе, 14 мая, ажаніўся з Евай Віланд, дачкой Генрыха Віланда. Застаўся працаваць ва універсітэце, спецыялізуючыся ў галіне біяхіміі.
Ад прызыву ў войска быў вызвалены па стане здароўя.
З 1942 года займаўся выкладчыцкай дзейнасцю. У 1947 годзе становіцца дацэнтам, а ў 1953 годзе — прафесарам біяхіміі Мюнхенскага універсітэта.
У 1964 годзе, разам з Конрадам Блохам, атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне.
Замежны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1962)[7], Лонданскага каралеўскага таварыства (1975)[8].