Феацэ́рас гладкі (Phaeoceros laevis) — від антацэротавых імхоў сямейства антацэротавых.
Двухдомная слаявінная расліна. Слаявіна разеткападобная, дыяметрам 0,5—3 см, крыху мясістая, па краі неглыбокалопасцевая, аднаслойная, зверху гладкая, прыціснутая да субстрату. Мужчынскія расліны драбнейшыя за жаночыя. Антэрыдыі буйныя, па некалькі ў поласцях. Архегоніі паглыблены ў тканку слаявіны. Спарагон струкападобны, без ножкі, даўжынёй 1—3 см, раскрываецца падоўжанай шчылінай на дзве вузкія створкі.
Піянерная расліна. На Беларусі расце на вільготнай глебе на палях, па краях канаў, абочынах дарог. Спараносіць у канцы лета і восенню.