Федэральны канцлер Аўстрыі

Гэта артыкул пра сучасных (з 1918 года) аўстрыйскіх канцлераў. Пра кіраўнікоў урада Аўстрыі імперскага перыяду (1804—1918) гл. Міністры-прэзідэнты Аўстрыі.

Федэральны канцлер
ням.: Bundeskanzler

Пасаду займае
Карл Нехамер
з 2021
Узначальвае Федэральны Урад Аўстрыі
Афіцыйная рэзідэнцыя Austrian Chancellery in Vienna[d]
Кандыдатура прапануецца Федэральным прэзідэнтам Аўстрыі
Прызначаецца Федэральным прэзідэнтам Аўстрыі з улікам меркавання Нацыянальнага савета
Пасада з’явілася 12 лістапада 1918
Першы на пасадзе Карл Рэнер
Сайт www.bundeskanzler.at

Федэральны канцлер Аўстрыі (ням.: Bundeskanzler) — кіраўнік Федэральнага ўрада Аўстрыі.

Ён прадстаўляе палітыку Урада перад Парламентам і грамадскасцю. Узначальвае кіруючую партыю, як палітычны лідар парламенцкай фракцыі.

Зараз пасаду займае Карл Нехамер.

Будынак урада ў Вене

Федэральнага канцлера прызначае Федэральны прэзідэнт Аўстрыі. Пры гэтым ён прымае да ўвагі меркаванне большасці ніжняй палаты парламента — Нацыянальнага савета.

Нацыянальны савет можа вынесці вотум недаверу федэральнаму ўраду ці асобным федэральным міністрам, аднак канчатковае рашэнне пра адстаўку ўрада ці міністраў прымае прэзідэнт.

Спіс канцлераў

[правіць | правіць зыходнік]