Федэральны падзел Расіі — падзел Расійскай Федэрацыі на федэральныя акругі, якія былі створаны адпаведна Указу Прэзідэнта Расіі № 849 «Аб паўнамоцным прадстаўніку Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў федэральнай акрузе» ад 13 мая 2000 года. Федэральныя акругі не з'яўляюцца часткай адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Расійскай Федэрацыі.
Таксама з 21 сакавіка 2014 года па 28 ліпеня 2016 года існавала Крымская федэральная акруга.
Паўнамоцны прадстаўнік Прэзідэнта РФ у федэральнай акрузе з'яўляецца прадстаўніком Прэзідэнта РФ і супрацоўнікам адміністрацыі Прэзідэнта.