Федэральны савет Швейцарыі

Федэральны савет Швейцарыі
Выява лагатыпа
Склад Федэральнага савета Швейцарыі
Склад Федэральнага савета Швейцарыі
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя Швейцарыя
Дата стварэння 1848
Штаб-кватэра
Сайт admin.ch/gov/en/s… (англ.)
admin.ch/gov/fr/a… (фр.)
admin.ch/gov/it/p… (італ.)
admin.ch/gov/rm/p… (рэт.)
admin.ch/gov/de/s… (ням.)

Федэральны савет Швейцарыі (ням.: Schweizerischer Bundesrat, фр.: Conseil fédéral suisse, італ.: Consiglio federale svizzero, рэтарам.: Cussegl federal svizzer) — нацыянальны ўрад Швейцарскай канфедэрацыі, які адначасова з’яўляецца калектыўным кіраўніком дзяржавы. Хоць за кіраўніцтва Канфедэрацыяй адказвае Савет агулам, але кожны з сямі саветнікаў узначальвае сваё міністэрства — федэральны дэпартамент. У адпаведнасці з нефармальным пагадненнем, якое бярэ пачатак у 1959 годзе, у Савет уваходзяць прадстаўнікі чатырох найбуйнейшых партый краіны (пры гэтым склад гэтых партый мяняўся). Чальцы Савета, як правіла, не пераабіраюцца, а сыходзяць у адстаўку па ўласнай волі, адслужыўшы 2-5 тэрмінаў.

Стварэнне Федэральнага савета

[правіць | правіць зыходнік]

Заснавана ў 1848 годзе Федэральнай канстытуцыяй. Калі пісалася Канстытуцыя, дэмакратыя рэспубліканскага тыпу ўсё яшчэ знаходзілася ў зачатковым стане, і бацькі-заснавальнікі Швейцарыі мелі некалькі прыкладаў. Хоць яны шмат у чым засноўваліся на Канстытуцыі ЗША для арганізацыі федэральнай дзяржавы, яны ўпадабалі калегіяльную, а не прэзідэнцкую сістэму выканаўчай улады. Была працягнута даўняя традыцыя калектыўных органаў улады ў Швейцарыі. З часоў Сярэднявечча кантоны ў Швейцарскім саюзе кіраваліся парадамі знакамітых грамадзян, пазней Гельветычная рэспубліка (з эквівалентнай Дырэкторыяй), а таксама кантоны пасля 1830 года, з іх ліберальнымі канстытуцыямі, таксама мелі добры досвед такога спосабу кіравання.

Цяпер, акрамя Швейцарыі, толькі чатыры дзяржавы маюць калектыўнага, а не унітарнага кіраўніка дзяржавы: Боснія і Герцагавіна, Андора, Сан-Марына і КНДР. Аднак калегіяльная сістэма кіравання мае шырокае распаўсюджванне ў сучасных парламенцкіх дэмакратыях у форме ўрада з калектыўнай адказнасцю.

Канстытуцыйныя палажэнні 1848 года, якія прадугледжваюць Федэральны савет, засталіся нязменнымі і дагэтуль, хоць швейцарскае грамадства моцна змянілася з тых часоў. Такім чынам, Федэральны свает уяўляе сабой адну з найстарэйшых традыцый бесперапыннага дэмакратычнага ўрада ў свеце і супастаўны з пасадай прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі і прэзідэнта ЗША.

Баланс рэгіёнаў

[правіць | правіць зыходнік]

Да 1999 года закон не дазваляў кантону мець больш за аднаго прадстаўніка ў Федэральным савеце. Пасля яго адмены, месцы ў Савеце размяркоўваюцца больш справядліва паміж кантонамі і моўнымі рэгіёнамі краіны, без устанаўлення канкрэтных квот. Кожны раз, калі член Савета сыходзіць у адстаўку, той хто яго замяняе, як правіла, з’яўляецца не толькі чальцом той жа партыі, але і ўяўляе той жа моўны рэгіён. Аднак бываюць і выключэнні, напрыклад, у 2006 годзе пасля адстаўкі франкамоўнага Жазефа Дайса яго месца заняла нямецкамоўная Дорыс Лойтхард.

Гістарычна склалася так, што не менш за два месцы ў Савеце заўсёды займалі франка- або італамоўныя швейцарцы, а таксама адзін кантон мае не больш за аднаго прадстаўніка. З 2003 па 2007 год, аднак, два члены Федэральнага савета, Морыц Лоенбергер і Крыстаф Блохер, пражывалі ў кантоне Цюрых.

У цяперашнім складзе Савета па тры нямецкамоўных і франкамоўных чальца і адзін італамоўны.

Жанчыны ў Савеце

[правіць | правіць зыходнік]

Жанчыны ў Швейцарыі атрымалі выбарчае права на федэральным узроўні ў 1971 годзе. Аднак да выбараў 1984 года яны па-ранейшаму не былі прадстаўлены ў Федэральным савеце.

З 1984 года ў склад Федэральнага савета ўваходзілі дзесяць жанчын, шэсць з якіх сталі прэзідэнтамі (пры тым трое двойчы).