Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
Краіна | |
Штаб-кватэра | Мінск, пр. Пераможцаў 20, корп. 3 |
Тып арганізацыі | федэрацыя хакея[d] |
Кіраўнікі | |
Прэзідэнт | Аляксандр Віктаравіч Багдановіч |
Генеральны сакратар | Яраслаў Заўгародні |
Заснаванне | |
Заснаванне | 6 сакавіка 1992 года |
Член у | |
hockey.by |
Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь — арганізацыя, што займаецца правядзеннем на тэрыторыі Беларусі спаборніцтваў па хакеі са шайбай. З’яўляецца правапераемнікам Федэрацыі хакея Беларускай ССР, заснаванай у 1959 годзе. Заснавана 6 сакавіка 1992 года, сябра ІІХФ з 6 мая 1992 года.
Федэрацыя хакея праводзіць Адкрыты (міжнародны) чэмпіянат Беларусі. У структуру чэмпіянату ўваходзіць экстраліга прафесійных хакейных каманд, вышэйшая ліга, у якой іграюць фарм-клубы каманд экстралігі, юніёрская ліга, а таксама першынства юнацкай лігі ў сямі ўзроставых групах.
12 сакавіка 2015 года ў Мінску адбылася нечарговая канферэнцыя Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусі. На ёй быў прыняты варыянт абноўленага лагатыпу. У лагатыпе выкарыстаны элементы нацыянальнага арнаменту, а таксама выявы двух перакрыжаваных клюшак і шайбы. 28 красавіка 2015 года Выканаўчы камітэт Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь зацвердзіў новы лагатып, што стала першым крокам у рамках агульнага рэбрэндынга.[1][2][3]
8 верасня 2021 года Міжнародная федэрацыя хакею на лёдзе дыскваліфікавала старшыню федэрацыі хакея Дзмітрыя Баскава на 5 год: па выніках дзесяцімесячнага расследавання было ўсталявана, што ён дыскрымініраваў атлетаў і пагражаў ім за іх палітычныя погляды[4].