Фелікс Зальтэн | |
---|---|
Felix Salten | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні |
венг.: Siegmund Salzmann[1] ням.: Sigmund Salzmann[2] |
Дата нараджэння | 6 верасня 1869[3][4][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 кастрычніка 1945[5][6][…] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Philipp Salzmann[d] |
Жонка | Ацілі Мецэлес[d] |
Дзеці | Ганна Катарына Рэман-Зальтэн[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | сцэнарыст, пісьменнік, журналіст, раманіст, драматург, тэатральны крытык, літаратурны крытык, дзіцячы пісьменнік, кінарэжысёр, эсэіст |
Гады творчасці | 1900 — 1945 |
Мова твораў | нямецкая |
Узнагароды |
ганаровы грамадзянін Вены[d] (1931) |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фелікс Зальтэн (ням.: Felix Salten; 6 верасня 1869 — 8 кастрычніка 1945) — аўстрыйскі пісьменнік, журналіст, крытык.
Нарадзіўся ў 1869 ў Будапешце ў яўрэйскай сям’і, імя пры нараджэнні — Зігмунд Зальцман. Ва ўзросце 4 тыдняў пераехаў з сям’ёй у Вену. Калі Феліксу споўнілася 16 гадоў, яго бацька збанкрутаваў, і Фелікс, кінуўшы вучобу ў школе, стаў працаваць страхавым агентам і адначасова спрабаваць свае сілы ў літаратуры. Удзельнічаў у літаратурнай суполцы Маладая Вена і праз некаторы час атрымаў пасаду тэатральнага крытыка ў венскіх газетах (Wiener Allgemeine Zeitung, Zeit). У 1900 публікуе першы зборнік сваіх кароткіх апавяданняў. У 1901 аўтар шматлікіх артыкулаў аб тэатры і літаратуры. Пасля захопу Аўстрыі фашысцкай Германіяй Зальтэн з’ехаў у Цюрых ў Швейцарыі. Аўтар драмы «Радавы», антыманархічнай сатыры «Кніга каралёў», раманаў «Вольга Фрогемут», «Бразготкі званочак» і іншых. У 1901 арганізаваў першае ў Вене літаратурнае кабарэ (Jung-Wiener Theater Zum lieben Augustin), якое праіснавала нядоўга.
Захапляўся паляваннем, пільна назіраў за паводзінамі жывёл, што пазней стала асновай яго знакамітай казкі «Бэмбі» (1923), экранізаванай Уолтам Дыснеем у 1942 годзе, і працягу — «Дзеці Бэмбі».