Фе́ма (грэч. θέμα) — назва ваенна-адміністрацыйнай акругі Усходняй Рымскай (Візантыйскай) імперыі пасля эвалюцыйнай змены лацінскай мовы грэчаскай у якасці афіцыйнай і найбольш ужывальнай мовы дзяржавы. Фемы былі створаны ў сярэдзіне VII стагоддзі ўслед за адрыньваннем часткі візантыйскай тэрыторыі арабскімі заваёўнікамі.
Фемамі была заменена правінцыйная сістэма дыяцэзій, усталяваная імператарамі Дыяклетыянам і Канстанцінам I. Першыя фемы былі створаны на аснове лагерных стаянак арміі Усходняй Рымскай імперыі, іх назвы адпавядалі вайсковым часцям, якія былі іх прабацькамі.
Сістэма фемаў дасягнула свайго апагею ў IX—X стст., калі да стварэння новых тэрытарыяльных адзінак прывёў падзел старых і заваяванне новых земляў. Арыгінальная сістэма фемаў падверглася істотным зменам у XI і XII стагоддзях, але тэрмін заставаўся ва ўжытку ў якасці правінцыйнага і фінансавага абмежавання да самага канца імперыі.
{{cite book}}
: Праверце значэнне даты ў: |year=
(даведка)