Фенантрэн | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | C₁₄H₁₀ |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 201-581-5 |
SMILES | |
ChemSpider |
Фенантрэ́н[1] — трыцыклічны араматычны вуглевадарод, C14H10.
Бясколерныя крышталі. Малекулярная маса 178,2. Тэмпература плаўлення 101 °C, тэмпература кіпення 340 °C. Не раствараецца ў вадзе. Раствараецца ў дыэтылавым эфіры, этаноле, бензоле, хлараформе, воцатнай кіслаце. Па хімічным уласцівасцям падобны да нафталіну. Растворы флуарэсцыруюць блакітным колерам.
У прыродзе фенантрэн сустракаецца ў выглядзе вытворных — алкалоіды групы марфіну, некаторыя тэрпены. Звычайна фенантрэн вылучаюць з ацэтыленавай фракцыі каменнавугальнай смалы.
Фенантрэн выкарыстоўваецца ў якасці стабілізатара выбуховых рэчываў, кампанента дымавых саставаў і растваральнікаў.
Працяглае фенантрэна на арганізм вядзе да зніжэння ўзроўню гемаглабіну ў крыві і развіццю лейкацытозу.