Фенатыязін | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | C₁₂H₉NS |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 202-196-5 |
SMILES | |
RTECS | SN5075000 |
ChemSpider |
Фенатыязі́н, дыбензатыязін — гетэрацыклічнае злучэнне, утрымліваючае атамы азоту і серы, С12Н9NS.
Крышталічнае рэчыва жоўтага колеру. Малярная маса 199,3. Тэмпература плаўлення 185,5—189[1] °C. Тэмпература кіпення (з раскладаннем) 371[1] °C. Добра раствараецца ў гарачым этаноле і воцатнай кіслаце, дрэнна — у ліграіне, дыэтылавым эфіры, бензоле. У халоднай сернай кіслаце раствараецца з вылучэннем SO2. Валодае ўласцівасцямі араматычных злучэнняў.
Фенатыязін упершыню атрыманы ў 1883 годзе А. Бернтсэнам. Атрымліваюць ў прамысловасці награваннем дыфенімламіну з серай пры тэмпературы 180—250 °C у прысутнасці I2 або AlCl3.
Фенатыязін выкарыстоўваецца ў якасці інсектыцыднага, антыгельмітнага сродкаў, антыаксіданта ў змазачным масле. Вытворныя фенатыязіну — лекавыя сродкі, інгібітары полімерызацыі, фарбавальнікі, антыаксіданты.