Фердынанд II Арагонскі

Фердынанд II Каталік
ісп.: Fernando II el Catolico
Сцяг20-ы кароль Арагона
20 студзеня 1479 — 23 студзеня 1516
Папярэднік Хуан II Бязверны
Пераемнік Хуана I Вар’ятка
Сцяг кароль Валенсіі
20 студзеня 1479 — 23 студзеня 1516
Папярэднік Хуан II Бязверны
Пераемнік Хуана I Вар’ятка
Сцяг25-ы кароль Сіцыліі
20 студзеня 1479 — 23 студзеня 1516
Папярэднік Хуан II Бязверны
Пераемнік Карл II Габсбург
Сцяг13-ы кароль Неапаля
1503 — 23 студзеня 1516
(пад імем Фердынанд III)
Папярэднік Хуан II Бязверны
Пераемнік Карл IV Габсбург
Сцяг кароль Кастыліі і Леона
11 снежня 1474 — 26 лістапада 1504
Папярэднік Ізабела I
Пераемнік Хуана I Вар'яцкая

Нараджэнне 10 сакавіка 1452[1][2][…]
Смерць 23 студзеня 1516[1][3] (63 гады)
Месца пахавання
Род Трастамара
Бацька Хуан II Бязверны[6]
Маці Хуана Энрыкес[d][6]
Жонка Ізабела I[6][7] і Жэрмена дэ Фуа[d][6][7]
Дзеці Хуана I Вар’ятка[6], Ізабела Астурыйская[6], Хуан Арагонскі[d], Марыя Арагонская[6], Кацярына Арагонская[6], Алонса Арагонскі[d], Хуан Арагонскі[d], Алонса дэ Эстрада[d], Miguel Fernandez Of Grenade[d] і Juana de Aragón Ruiz de Ivorra[d]
Веравызнанне каталіцтва
Член у
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
рыцар ордэна Залатога руна ордэн Калатравы Вялікі магістр ордэна Святога Якава ордэн Сант'яга
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фердынанд II Арагонскі, Фердынанд Каталік (ісп.: Fernando II de Aragón y V de Castilla «el Católico», катал.: Ferran II d'Aragó «el Catòlic», па-арагонску: Ferrando II d’Aragón «lo Catolico»; 10 сакавіка 1452 — 23 студзеня 1516) — быў каралём Арагона (1479—1516), Сіцыліі (1468—1516), Неапаля (1504—1516), Вaленсіі, Сардзініі і Навары, графам Барселонскім, праз сваю жонку дэ-юрэ каралём Кастыліі (1474—1504) і рэгентам і сапраўдным кіраўніком гэтай краіны з 1508 года да сваёй смерці ў імя сваёй псіхічна неўраўнаважанай дачкі Хуаны Вар’яткі.

Фердынанд быў сынам Хуана II Арагонскага (чыя сям’я была малодшай лініяй дынастыі Трастамара) ад яго другой жонкі, кастыльскай дваранкі Хуаны Энрыкес. 19 кастрычніка 1469 года ў Вальядалідзе ён ажаніўся з Інфантай Ізабелай, зводнай сястрой і спадчыніцай Энрыке IV, караля Кастыліі. Такім чынам ён стаў jure uxoris каралём Кастыліі, калі Ізабела стала каралевай Кастыліі пасля смерці яе брата ў 1474 годзе. Ізабела таксама належала да каралеўскай дынастыі Трастамара. Маладыя манархі спачатку былі вымушаны весці грамадзянскую вайну супраць прынцэсы Хуаны, прызнанай, але па-за шлюбнай дачкі Энрыке IV. Калі Фердынанд узыйшоў на трон Арагона, пасля смерці свайго бацькі ў 1479 годзе, Карона Кастыліі і разнастайныя тэрыторыі Кароны Арагона аб’ядналіся ў персанальнай уніі, утварыўшы адзіную, упершыню з 8-ага стагоддзя, тэрытарыяльна-палітычную адзінку, якую можна назваць Іспаніяй нягледзячы на тое, што розныя тэрыторыі не мелі адзінай нацыянальнай адміністрацыі да ХVIII стагоддзя.

Першае дзесяцігоддзе сумеснага панавання Фердынанда і Ізабелы было занята захопам каралеўства Гранада, апошняга мусульманскага анклава на Іберыйскае паўвостраве, які завяршыўся ў 1492 годзе. У той жа самы год быў выданы Альгамбрскі дэкрэт, які выганяў яўрэяў як з Кастыліі, так і з Арагона. Таксама ў гэты год каралеўская пара выправіла Хрыстафора Калумба ў яго экспедыцыю ў Новы свет. Паводле дагавора заключанага ў Тардэсіяс у 1494 годзе, па-за еўрапейскі свет быў падзелены паміж каронамі Партугаліі і Кастыліі па паўночна-паўднёвай лініі, якая ішла праз Атлантычны акіян.

Пазнейшая частка жыцця Фердынанда была па большасці занята барацьбой з каралямі Францыі за кантроль над Італіяй пад час, так званых, Італьянскіх войн. У 1494 годзе, Карл VIII, кароль Францыі, ўварваўся ў Італію і выгнаў Альфонса II (які быў стрыечным братам Фердынанда і прыёмным сынам яго сястры) з трона Неапаля. Фердынанд уступіў у саюз з некаторымі італьянскімі кіраўнікамі і з імператарам Максіміліянам I і паспяхова выбіў французаў у 1496 годзе, пасадзіўшы на неапалітанскі трон Фердынанда II, сына караля Альфонса. У 1501 годзе, пасля смерці Фердынанда Неапалітанскага і ўступлення на трон яго дзядзькі Федэрыга, Фердынанд Арагонскі падпісаў пагадненне з пераемнікам Карла VIII, Людовікам XII, які толькі што паспяхова адстаяў свае прэтэнзіі на Міланскае герцагства, аб падзеле Неапалітанскіх уладанняў. Паводле гэтага дакуманта Кампанія і Абруца, якая ўключае ў сябе сам Неапаль, мусілі адысці да французаў, у той час калі Апулія і Калабрыя мусілі застацца за Фердынандам. Неўзабаве дамова развалілася на часткі, і на працягу некалькіх наступных гадоў найлепшы генерал Фердынанда, Гансала Фернандэс дэ Кордава, веў вайну супраць французаў, захапіўшы Неапаль у 1504 годзе. Яшчэ адзін менш знакаміты «захоп» адбыўся ў 1503 годзе, калі Андрэй Палеалог, de jure імператар Усходняй Рымскай імперыі зрабіў сваімі спадчынікамі Фердынанда і Ізабелу. Такім чынам Фердынанд стаў de jure усходнерымскім імператарам.

Пасля смерці Ізабелы

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля смерці Ізабелы яе каралеўства перайшло да іх дачкі Хуаны. Фердынанд кіраваў краінай у якасці рэгента ў час яе знаходжання ў Нідэрландах, якімі кіраваў яе муж эрцгерцаг Філіп. Фердынанд паспрабаваў заставіць рэгенцтва за сабой, але, сутыкнуўшыся з апазіцыяй кастыльскага дваранства, вымушаны быў саступіць на карысць мужа Хуаны, які такім чынам стаў каралём Філіпам I Кастыльскім. Па смерці Філіпа ў 1506 годзе Фердынанд вярнуўся да рэгенцтва з прычыны псіхічнага нездароўя Хуаны і непаўналецця яе сына, Карла Генцкага, які меў толькі 6 гадоў зроду, і кіраваў праз кардынала Франсіска Хіменеса дэ Сіснераса, канцлера каралеўства.

Фердынанд не пагаджаўся з палітыкай, якую праводзіў Філіп. У 1505 годзе Фердынанд ізноў ажаніўся з Жэрмен дэ Фуа, пра-праўнучкай яго зводнай сястры каралевы Элеаноры Наварскай, спадзяючыся займець дзіця мужскога полу, каб, такім чыман, раз’яднаць Кастылію і Арагон, і адмовіць Філіпу ў будучай магчымасці кіравання ў Арагоне, а таксама закласці падмурак прэтэнзій на землі наварскай кароны.

У 1508 годзе ў Італіі ізноў выбухнула вайна — гэтым разам з Венецыяй, супраць якой аб’ядналіся ўсе дзяржавы паўвострава, разам з Людовікам XII, Фердынандам, Максіміліянам I і Папай Юліям II, ў так званай Лізе Камбрэ. Нягледзячы на тое, што французы здолелі атрымаць перамогу над венецыянцамі ў бітве пры Аньядэла, Ліга неўзабаве развалілася з-за падазронаў, якія мелі Папа і Фердынанд, наконд намераў французаў. У гэтых умовах была сфарміравана Свяшчэнная Ліга, у якую таксама ўвайшлі ўсе дзяржавы, але гэтым часам яна была скіравана супраць Францыі.

У лістападзе 1511 года Фердынанд і яго зяць, Генрых VIII, кароль Англіі, падпісалі Вэстмінстэрскі дагавор, паводле якога абодва бакі станавіліся саюзнікамі ў вайне супраць Францыі. У той жа самы год Фердынанд захапіў і анексаваў паўднёвую частку каралеўства Навара, каралі якой адначасова з’яўляліся французскімі арыстакратамі. У асноўным Свяшчэнная Ліга дамаглася поспехаў і ў Італіі. Французы былі выгнаны з Мілана, які ізноў перайшоў да герцагаў з роду Сфорца паводле мірнага дагавора 1513 года. Аднак праз два гады французскія войскі ізноў увайшлі ў Мілан.

Фердынанд памёр у 1516 годзе ў мястэчку Мадрыгалеха, Карсерэс, Экстрэмадура, Іспанія.

Фердынанд меў славу вельмі прадбачлівага і бязлітаснага палітыка. Адным з першых ён зразумеў моц і патанцыял аб’яднанай Іспаніі, над узмацненнем якой, ён разам са сваёй жонкай, Ізабелай Кастыльскай, безупынна працаваў. Спрабуючы стала ўсталяваць дамінаванне Іспаніі ў Італіі, Фердынанд і Ізабелла, вялі актыўную дынастычную палітыку, каб акружыць свайго самага магутнага і ўпартага праціўніка, Францыю, ланцугом саюзнікаў. Так былі аддадзены замуж Хуана, будучая каралева Кастыліі, якая стала жонкай герцага Фландрыі Філіпа і маткай будучага імператара Карла V Вялікага, і Кацярына Арагонская, якая стала жонкай, спачатку Артура, герцага Уэльскага, а пасля яго малодшага брата Генрыха VIII, і маткай каралевы Марыі I, якая атрымала мянушку «крывавай Мэры» за сваю рэпрэсіўную рэлігійную палітыку. Фердынанд добра разумеў патрэбы сваёй краіны. І калі яго спадчынік, Карл V, уступіў на трон, Іспанія, і яе ўладанні сталі падмуркам і самай каштоўнай часткай усіх яго зямель і гаспадарстваў.

  1. а б в Fernando II de Aragón y V de Castilla. El Católico // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lundy D. R. Fernando II, Rey de España // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  4. https://www.turismoextremadura.com/es/explora/Restos-de-la-Casa-Santa-Maria/ Праверана 20 мая 2020.
  5. https://capillarealgranada.com/los-reyes-fundadores/ Праверана 22 мая 2020.
  6. а б в г д е ё ж Kindred Britain
  7. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.