Фернан Лежэ | |
---|---|
фр.: Fernand Léger | |
Дата нараджэння | 4 лютага 1881[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 жніўня 1955[3][4][…] (74 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Надзея Хадасевіч-Лежэ[9] |
Род дзейнасці | мастак, кінарэжысёр, скульптар, сцэнограф, дызайнер касцюмаў, дызайнер, настаўнік, графік, архітэктурны чарцёжнік, ілюстратар, мастак-гравёр, кінематаграфіст, кераміст, рысавальнік, дзеяч мастацтваў |
Жанр | партрэт, жывапіс фігуры чалавека[d][10], пейзаж[10], рэлігійны жывапіс[d][10] і нацюрморт[10] |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | кубізм[11] і мадэрнізм |
Заступнікі | Daniel-Henry Kahnweiler[d] |
Уплыў на | Mati Klarwein[d], Pierre Faniest[d], Joël Baudouin[d], Асгер Ёрн, Franciska Clausen[d], Rita Kernn-Larsen[d], Tonia Cariffa[d], Bengt Olson[d], Yen Shui-long[d][12], Gordon Onslow Ford[d], Nurullah Berk[d], Claude de Soria[d][13], Ruth Reeves[d], Donald Deskey[d] і Тарсіла ду Амарал[14] |
Член у | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жазеф Фернан Анры Лежэ́ (фр.: Fernand Léger; 4 лютага 1881, Францыя — 17 жніўня 1955) — французскі мастак, адзін з піянераў кубізму. Жонка — Надзея Хадасевіч-Лежэ.
Вучыўся ў Школе дэкаратыўнага мастацтва (1903—05) і акадэміі Жуліяна ў Парыжы. Працаваў пераважна ў Парыжы, у 1940—45 у ЗША.
У 1924 заснаваў «Сучасную акадэмію». У ранні перыяд зазнаў уплывы П. Сезана, фавізму, футурызму. У 1909—14 прымыкаў да кубістаў. Творы гэтага перыяду вызначаюцца дынамікай прасторавай пабудовы, кантрастамі адкрытых колераў: «Аголеныя ў лесе» (1909—10), «Дама ў блакітным» (1912) і інш. Пад уплывам падзей 1-й сусветнай вайны прыдумаў «новую эстэтыку машынных форм», якая абумовіла «механічны» перыяд у яго міжваеннай творчасці. Работам гэтага часу ўласціва пабудова фігур чалавека і прадметаў з абагульненых цыліндрычных і акруглых форм, яркія лакальныя колеравыя зоны: «Дыскі» (1918), «Горад» (1919—20), «Механік» (1920), «Механічныя элементы», «Чалавек у світэры», «Чытанне» (усе 1924) і інш. 3 1920 супрацоўнічаў з Ле Карбюзье ў афармленні тагачасных інтэр'ераў. У 1924—27 зазнаў уплыў пурызму («Акардэон», 1926; «Нацюрморт з рукой», 1927). У 1930—50-я г. ўзмацніліся рысы дэкаратывізму («Вялікія чорныя ныральшчыкі», 1944), імкненне да сюжэтнасці і сацыяльнай скіраванасці («Будаўнікі», 1951).
Сярод манументальных работ: мазаікі і вітражы ў цэрквах у Асі (1949) і Адэнкуры (1951), пано для будынка ААН у Нью-Ёрку (1952); паводле яго эскізаў аформлены музей яго імя ў Б'ё (1956—60), зроблены мазаікі ў Доме культуры моладзі ў Карбей-Эсоне (1965—66), вітражы ў Інстытуце Мары Тарэза ў Парыжы (1960) і інш.
Працаваў таксама ў галіне манументальна-дэкаратыўнай керамікі, габелена, тэатральна-дэкарацыйнага мастацтва, кніжнай ілюстрацыі. У 1924 зняў маляваны фільм «Механічны балет».