У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Ферула.
Ферула (Ferula) — род кветкавых раслін сямейства Парасонавыя (Apiaceae).
Лацінская назва роду паходзіць ад лац.: ferula — лаза, прут, розга; сухія сцёблы раслін ужываліся ў антычнай і сярэднявечнай школе для пакарання вучняў[1].
Прадстаўнікі роду растуць у Міжземнамор'і, Паўночнай Афрыцы, Заходняй, Цэнтральнай і ўмераным клімаце Усходняй Азіі.
Гэта шматгадовыя травяністыя расліны, часта з тоўстым і высокім, часам гіганцкім сцяблом, вышынёй 1-4 метры.
Лісце пераважна прыкаранёвае, сабранае ў разетку, з тройчата-рассечанай пласцінай.
Зноскі