Ферэнц Пушкаш (венг.: Puskás Ferenc; сапраўднае імя Ферэнц Пурцэльд Біра, венг.: Purczeld Bíró Ferenc; 2 красавіка1927, Будапешт, Венгрыя — 17 лістапада2006, там жа) — венгерскі футбаліст, які прызнаецца многімі адным з найвялікшых гульцоў у гісторыі футбола, удзельнік венгерскай «Залатой каманды».
Ферэнц Пушкаш яшчэ пры жыцці быў прызнаны найлепшым венгерскім футбалістам усіх часоў. Імя Ферэнца Пушкаша носіць мультыспартыўны стадыён у Будапешце. Прыз найлепшага гола года па версіі ФІФА носіць імя Пушкаша.