Ферэнц Эрдэі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
венг.: Erdei Ferenc | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Gábor Vajna[d] | ||||||
Пераемнік | Імрэ Надзь | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
24 снежня 1910[1] |
||||||
Смерць |
11 мая 1971[3] (60 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Жонка | Jolán Majláth[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя |
|
||||||
Дзейнасць | сацыялогія[7] і палітыка[7] | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Ферэнц Эрдэі (венг.: Erdei Ferenc; 24 снежня 1910, Мака — 11 мая 1971, Будапешт) — венгерскі эканаміст, сацыёлаг і дзяржаўны дзеяч.
Скончыў юрыдычны факультэт Сегедскага ўніверсітэта. Вывучаў аграрныя адносіны ў вёсцы.
Прыналежаў да левага крыла антыфашысцкага руху «Сакавіцкі фронт» (1938), супрацоўнічаў з камуністамі. Адзін з заснавальнікаў Нацыянальна-сялянскай партыі (заснавана ў 1939), з 1945 яе віцэ-старшыня, потым генеральны сакратар.
Пасля заняцця Венгрыі савецкімі войскамі ўваходзіў у прасавецкі венгерскі ўрад. У 1944—1945 гадах быў міністрам унутраных спраў. У 1949—1953 гг. — міністр земляробства. У 1953—1954 гг. — міністр юстыцыі. У 1954—1955 гг. — міністр земляробства.
У час венгерскага паўстання 1956 г. быў намеснікам старшыні Савета Міністраў ВНР.
2 лістапада вёў перамовы з савецкімі вайскоўцамі пра адвод войскаў з Будапешта. 3 лістапада 1956 г. быў арыштаваны КДБ падчас перамоў з савецкімі вайскоўцамі на савецкай базе ў Цёкелі. Вызвалены праз некалькі тыдняў дзякуючы заступніцтву Янаша Кадара.
Віцэ-прэзідэнт Венгерскай АН (з 1964). Член Прэзідыума Айчыннага народнага фронту (з 1965), дэпутат Дзяржаўнага сходу.
З 1957 г. — дырэктар Даследчыцкага інстытута эканомікі сельскай гаспадаркі.