![]() | ||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
Нарадзіўся |
2 лютага 1980[1][2] (45 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||
Рост | 167 см | |||||||||||||||
Вага | 72 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||
Пасада | трэнер | |||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
![]() |
Фларан Бальмон (фр.: Florent Balmont; нар. 2 лютага 1980, Сент-Фуа-ле-Ліён, Францыя) — французскі футбаліст (цэнтральны паўабаронца) і трэнер. Вядомы па выступах за «Ніцу» і «Ліль». У цяперашні час працуе трэнерам у клубе «Ле-Пюі».
Фларан з’яўляецца выхаванцам футбольнай школы «Ліёна». 26 кастрычніка 2002 года, калі галоўным трэнерам «Ліёна» быў Поль Ле Гуэн, дэбютаваў у матчы Лігі 1 супраць каманды «Аяча» ў гасцях, дзе яго клуб атрымаў перамогу з лікам 1:0. Усяго за першыя два сезоны ў клубе Фларан згуляў 11 матчаў. У 2003 годзе быў арандаваны «Тулузай», дзе адыграў 34 матчы, ніводнага разу не забіўшы.
Улетку 2004 года правы на іграка выкупіла «Ніца». Свой дэбютны матч за клуб з поўдня краіны Бальмон правёў 27 жніўня ў гульні супраць клуба «Бастыя», якая скончылася з лікам 1:1. Усяго на працягу чатырох сезонаў ігрок стала з’яўляўся ў асноўным складзе, згуляўшы за клуб 139 матчаў і забіўшы 4 мячы. У 2008 годзе перайшоў у склад «Ліля», стаўшы разам з клубам у сезоне 2010/11 чэмпіёнам Францыі.
У ліпені 2016 года, пасля васьмі гадоў у «Лілі», перайшоў у «Дыжон», які толькі выйшаў у Лігу 1. Адгуляўшы за гэты клуб чатыры гады, летам 2020 года завяршыў кар’еру.
У сезоне 2020/21 працаваў у клубе «Ліманэ», з чэрвеня 2021 года трэніраваў юнацкую каманду «Ліёна». У чэрвені 2022 года стаў памочнікам галоўнага трэнера клуба «Ле-Пюі».
«Ліён»:
«Ліль»: