Фларыдскі Атлантычны ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Florida Atlantic University | |
![]() | |
| |
Арыгінальная назва | англ.: Florida Atlantic University |
Заснаваны | 1961 |
Студэнты | 26 857 і 22 248[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Бока-Ратон, Фларыда, ЗША |
Сайт | fau.edu |
![]() |
Фларыдскі Атлантычны ўніверсітэт (англ.: Florida Atlantic University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Бока-Ратон, штат Фларыда.
Універсітэт з'яўляецца часткай Сістэмы дзяржаўных універсітэтаў штата Фларыда. Ён быў створаны як пяты дзяржаўны універсітэт у Фларыдзе. Універсітэт хутка вырас і стаў адной з буйнейшых устаноў адукацыі ў штаце па колькасці студэнтаў. Фларыдскі Атлантычны ўніверсітэт прапануе больш за 180 праграм бакалаўрыяту і магістратуры ў сваіх 10 акадэмічных каледжах. Вучэльня адкрылася ў 1964 годзе як першы дзяржаўны ўніверсітэт у ваколіцах Маямі, прапаноўваючы толькі поўную вышэйшую адукацыю. Гадавы бюджэт універсітэта складае каля 1 мільярда долараў ЗША, а гадавы эканамічны эфект — больш 6 мільярда долараў ЗША. З 1964 года ўніверсітэт надаў дыпломы больш чым 185 000 выпускнікам.