Фларыдскі дзяржаўны ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Florida State University | |
Арыгінальная назва | англ.: Florida State University |
Заснаваны | 1851 |
Студэнты | 43 569[1] і 39 589[2] |
Размяшчэнне | Талахасі, Фларыда, ЗША |
Сайт | fsu.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фларыдскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Florida State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Талахасі, штат Фларыда.
Гэта старэйшы элемент сістэмы дзяржаўных універсітэтаў штата Фларыда. Універсітэт складаецца з 16 каледжаў і больш за 110 цэнтраў, устаноў, лабараторый і інстытутаў, якія прапануюць больш за 360 праграм навучання. У 2021 годзе ва ўніверсітэце навучалася 45 тысяч студэнтаў з усіх 50 штатаў ЗША і 130 краін свету. Гадавы бюджэт універсітэта складае больш за 2 мільярда долараў ЗША, а гадавы эканамічны эфект — 14 мільярдаў долараў ЗША.