Фларыдскі міжнародны ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Florida International University | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: Florida International University |
Заснаваны | 1965 |
Студэнты | 48 439[1] і 41 409[2] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Маямі, Фларыда, ЗША |
Сайт | fiu.edu |
![]() |
Фларыдскі міжнародны ўніверсітэт (англ.: Florida International University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Маямі, штат Фларыда.
Заснаваная ў 1965 годзе заканадаўчым органам штата Фларыда, вучэльня адчыніла свае дзверы для студэнтаў у 1972 годзе. Універсітэт вырас і стаў трэцім па велічыні універсітэтам штата і восьмым па велічыні дзяржаўным універсітэтам у Злучаных Штатах па колькасці студэнтаў. Ён мае 11 каледжаў і больш за 40 цэнтраў, устаноў, лабараторый і інстытутаў, якія прапануюць больш за 200 праграм навучання. Гадавы бюджэт універсітэта складае больш за 1,7 мільярда долараў ЗША, а штогадовы эканамічны эфект — больш за 5 мільярдаў долараў ЗША.