Флёкс[1] (Phlox) — род кветкавых раслін сямейства Сінюхавыя (Polemoniaceae).
Шматгадовыя, радзей аднагадовыя травы, часам паўкусты. Сцёблы прамастойныя, узыходныя, сцелістыя (утвараюць дзярнінкі), малагалінастыя, вышынёй 10—150 см. Лісце сядзячае, супраціўнае, уверсе сцябла чаргаванае, суцэльнае, ланцэтнае або шылападобнае. Кветкі белыя, блакітныя, ружовыя, чырвоныя, часам з вочкам у цэнтры, пахучыя, сабраныя ў мяцёлчатыя ці шчыткападобныя суквецці, радзей адзіночныя. Плод — каробачка.
Пашыраны пераважна ў Паўночнай Амерыцы і Азіі. Культывуецца больш за 40 відаў і 1500 сартоў; на Беларусі ў культуры найбольш вядомыя флёкс Друмонда (Phlox drummondii), флёкс мяцёлчаты (Phlox paniculata), флёкс шылападобны (Phlox subulata) і інш.
Паводле базы даных The Plant List, род уключае 85 відаў[2]:
Дэкаратыўныя расліны.
Зноскі
- Флокс: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)