Флёкс мяцёлчаты[1] (Phlox paniculata) — шматгадовая кветкавая расліна сямейства сінюхавых.
Шматсцябловы (20—40 парасткаў) куст з вялікімі мяцёлчатымі суквеццямі буйных пахучых кветак разнастайнай афарбоўкі (120—200 кветак у суквецці). Вышыня ад 30—50 да 150 см і вышэй. Суквецці рознай формы (пірамідальныя, шарападобныя, авальныя і г. д.), разнастайная афарбоўка кветак (белыя, белыя і ружовыя з адценнем і вочкам, кармінавыя і лілова-фіялетавыя з адценнем).
Растуць на любой акультуранай глебе, святлолюбівыя. Аддаюць перавагу неглыбокаму рыхленню (5 см), патрабуюць палівання ў перыяд росту і бутанізацыі. Эфектыўныя трохразовыя падкормкі: у перыяд адрастання азотнымі, у час бутанізацыі комплекснымі мінеральнымі, пасля цвіцення арганічнымі ўгнаеннямі. Размнажэнне разнастайнае: увесну — дзяленнем куста, маладымі парасткамі (пупышкамі ўзнаўлення), летам — зялёнымі чаранкамі (лісцевымі і сцябловымі), восенню — каранёвымі парасткамі, атожылкамі.
Дэкаратыўныя расліны.
Зноскі
- Флокс метельчатый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)