Флірт (ад англ.: flirt[1]) — манера паводзінаў, якая прываблівае ўвагу. Часам служыць прэлюдыяй да сексу, часам ператвараецца проста ў любоўную гульню. Выяўляецца ў абмене знакамі ўвагі, часта мае эратычны, сексуальны падтэкст.