Фонд супрацоўніцтва па захаванні ўразлівых экасістэм

Фонд супрацоўніцтва па захаванні ўразлівых экасістэм
англ.: Critical Ecosystem Partnership Fund
Абрэвіятура CEPF
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр Арлінгтан, Вірджынія, ЗША
Тып арганізацыі environmental organization[d] і некамерцыйная арганізацыя
Кіраўнікі
Выканаўчы дырэктар Аліўе Лангран
Заснаванне
Дата заснавання 2000 год
Галіна environment[d]
cepf.net
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фонд супрацоўніцтва па захаванні ўразлівых экасістэм (англ.: Critical Ecosystem Partnership Fund, CEPF) — сусветная праграма па фінансаваму і тэхнічнаму забеспячэнню грамадскіх арганізацый і незалежных актывістаў дзеля захавання біяразнастайнасці ў экасістэмах у крытычным стане[⇨]. Заснавана ў 2000 годзе сумеснымі намаганнямі некалькіх буйных агенцтваў, дабрачынных фондаў, банкаў і ўрадаў[⇨].

З дня свайго стварэння CEPF прафінансаваў праекты па захаванні біяразнастайнасці ў 25 ачагах біяразнастайнасці ў 105 краінах і тэрыторыях[⇨]. Фонд вылучыў у агульнай складанасці 259 мільёнаў долараў ЗША больш за 2500 грамадскім арганізацыям.

Стварэнне і ахвяраванні

[правіць | правіць зыходнік]

Фонд быў распрацаваны і заснаваны ў 2000 годзе генеральным дырэктарам Міжнароднага таварыства захавання прыроды Пітэрам Селігманам[en] і былым прэзідэнтам Сусветнага банка Джэймсам Вулфэнсанам. У 2001 годзе Фонд пачаў выдаваць гранты.

Сёння CEPF сумесна падтрымліваецца Французскім агенцтвам развіцця, Міжнародным таварыствам захавання прыроды, Глабальным экалагічным фондам, Сусветным банкам, Еўрапейскім Саюзам і Урадам Японіі. CEPF таксама атрымлівае фінансаванне ад некалькіх рэгіянальных донараў, як Фонд «MAVA», Філантрапічная арганізацыя Маргарэт Каргіл, Дабрачынны траст Леоны і Гары Хелмслі. Да 2018 года CEPF таксама атрымліваў ахвяраванні ад Фонду Джона і Кэтрын Мак-Артураў[en][1].

CEPF працуе над абаронай экасістэм і відаў у іх, даючы гранты мясцовым і міжнародным грамадскім арганізацыям, якія працуюць у ачагах біяразнастайнасці, у біялагічна багатых абласцях па ўсім свеце, якім найболей пагражае небяспека. Атрымальнікамі грантаў з’яўляюцца некамерцыйныя арганізацыі, групы карэнных народаў і малыя прадпрыемствы, сярод іншых.

Для кожнай інвестыцыі CEPF рыхтуе шырокі «экасістэмны профіль» з падрабязным планам па стратэгіі захавання па адпаведным ачагу біяразнастайнасці. Гэты дакумент распрацоўваецца ў кансультацыі з экспертамі і мясцовымі зацікаўленымі бакамі і дае агляд палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і экалагічнага становішча ў мэтавым рэгіёне. Экасістэмны профіль таксама вызначае прыярытэтныя рэгіёны сярод ключавых абласцей біяразнастайнасці[en], для якіх далей CEPF выдае гранты[2].

CEPF выдзяляе два тыпы грантаў: малыя і вялікія. Сярэдні памер малых грантаў складае каля 15 000 долараў ЗША. Сярэдні памер вялікіх грантаў складае каля 150 000 долараў ЗША[3].

Для кожнай са сваіх інвестыцый CEPF стварае рэгіянальную выканаўчую групу, размешчаную ўсярэдзіне або побач з мэтавым ачагом біяразнастайнасці. Рэгіянальная выканаўчая група выбіраецца з дапамогай конкурсу і дапамагае ў эфектыўным выкарыстанні выдадзеных грантаў у рамках мэтавага ачага і развіцці магчымасцей мясцовых арганізацый[4].

Праект Фонду на Каўказе

[правіць | правіць зыходнік]

CEPF падтрымлівае конкурс для журналістаў з Азербайджана, Арменіі, Грузіі і Расійскай Федэрацыі. Конкурс За асвятленне біялагічнай разнастайнасці на Каўказе[5] праводзіцца Міжнародным цэнтрам для журналістаў (ICFJ). Пераможцам уручаюць грашовыя прэміі і дыпломы.

У 2007 пераможцамі конкурсу сталі рэпарцёры ArmeniaNow.com Арпі Аруцюнян і Мар’яна Грыгаран (I і II месца) і Тэа Тапурыя з грузінскай газеты «Резонанси» (III месца). Заахвочвальныя прызы атрымалі рэдактар чачэнскай газеты «Грозненскі рабочы» Лёма Турпанаў, Гаяне Мірзаян з армянскай газеты «Новы Час», і Гаяне Мкртчян з ArmeniaNow.com[6].

У 2008 у конкурсе перамагла рэпарцёр ArmeniaNow.com Арпі Аруцюнян[7] за артыкул «Канфлікт паміж чалавекам і жывёламі. Жывёльны свет Арменіі ў небяспецы» (англ.: Conflict of Man and Beasts: Armenian wildlife in danger of extinction)[8].

Спіс праектаў

[правіць | правіць зыходнік]

Ніжэй прыведзены спіс ачагоў біяразнастайнасці, у якія CEPF ўклаў сродкі (у дужках пазначаны памер выдзеленых сродкаў):

  1. 2001 – 2006: Сундаленд (10 мільёнаў долараў ЗША)
  2. 2001 – 2011: Капская фларыстычная вобласць (7,65 мільёнаў долараў ЗША)
  3. 2001 – 2012: Мадагаскар і астравы Індыйскага акіяна (5,6 мільёнаў долараў ЗША)
  4. 2001 – 2013: Трапічныя Анды (8,13 мільёнаў долараў ЗША)
  5. 2002 – 2007: Філіпіны (7 мільёнаў долараў ЗША)
  6. 2002 – 2011: Атлантычны лес (10,4 мільёнаў долараў ЗША)
  7. 2002 – 2011: Месаамерыка (14,5 мільёнаў долараў ЗША)
  8. 2002 – 2013: Горы Паўднёва-Заходняга Кітая (7,9 мільёнаў долараў ЗША)
  9. 2002 – 2013: Тумбес-Чако-Магдалена (6,95 мільёнаў долараў ЗША)
  10. 2003 – 2012: Сукулентнае Кару (9,3 мільёнаў долараў ЗША)
  11. 2003 – 2013: Каўказ (9,5 мільёнаў долараў ЗША)
  12. 2004 – 2014: Усходнеафрыканскія прыбярэжныя лясы (8,75 мільёнаў долараў ЗША)
  13. 2005 – 2010: Гімалаі (5 мільёнаў долараў ЗША)
  14. 2008 – 2013: Інда-Бірма (9,7 мільёнаў долараў ЗША)
  15. 2008 – 2013: ПалінезіяМікранезія (7 мільёнаў долараў ЗША)
  16. 2008 – 2015: Заходнія Гаты і Шры-Ланка (6 мільёнаў долараў ЗША)
  17. 2010 – 2015: Карыбскія астравы (6,9 мільёнаў долараў ЗША)
  18. 2010 – 2015: Мапуталенд-Пондаленд-Олбані (6,65 мільёнаў долараў ЗША)
  19. 2012 – 2019: Усходні Афрамантанскі рэгіён (12 мільёнаў долараў ЗША)
  20. 2013 – 2020: Інда-Бірма (15,8 мільёнаў долараў ЗША)
  21. 2013 – 2021: Усходнія Меланезійскія астравы (9 мільёнаў долараў ЗША)
  22. 2014 – 2019: Уалесія (6,85 мільёнаў долараў ЗША)
  23. 2015 – 2020: Мадагаскар і астравы Індыйскага акіяна (9,54 мільёнаў долараў ЗША)
  24. 2015 – 2020: Трапічныя Анды (10 мільёнаў долараў ЗША)
  25. 2016 – 2021: Сэраду (8 мільёнаў долараў ЗША)
  26. 2016 – 2021: Гвінейскія лясы Заходняй Афрыкі (9 мільёнаў долараў ЗША)
  27. 2019 – 2024: Горы Цэнтральнай Азіі (8 мільёнаў долараў ЗША)[9]
  28. 2020 – 2025: Інда-Бірма (10 мільёнаў долараў ЗША)
  29. 2021 – 2026: Карыбскія астравы (11,8 мільёнаў долараў ЗША)
  1. Our History | CEPF (англ.). www.cepf.net. Праверана 24 студзеня 2020.
  2. Critical Ecosystem Partnership Fund (англ.). www.conservation.org. Праверана 24 студзеня 2020.
  3. Grant Maker Profile: Critical Ecosystem Partnership Fund | Terra Viva Grants Directory (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2022. Праверана 24 студзеня 2020.
  4. Regional Implementation Teams | CEPF (англ.). www.cepf.net. Праверана 24 студзеня 2020.
  5. biodiversityreporting.org — афіцыйны сайт Biodiversity Reporting Award
  6. ArmeniaNow.Com Claims Top Prizes In Caucasus Contest (англ.)(недаступная спасылка). Press Releases. Critical Ecosystem Partnership Fund (23 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2013. Праверана 14 чэрвеня 2013.
  7. Журналисты из Армении и Грузии получили награды за лучшее освещение проблем биоразнообразия на Кавказе(недаступная спасылка). Новости Армении. «Новости — Армения» (27 кастрычніка 2008). Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2013. Праверана 14 чэрвеня 2013.
  8. Arpi Harutyunyan. Conflict of Man and Beasts: Armenian wildlife in danger of extinction (англ.)(недаступная спасылка). Features. ArmeniaNow.com (23 мая 2008). Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2013. Праверана 14 чэрвеня 2013.
  9. Explore the Biodiversity Hotspots | CEPF (англ.). www.cepf.net. Праверана 24 студзеня 2020.