Фондавая біржа Осла Oslo Børs | |
---|---|
Тып | Фондавая біржа |
Размяшчэнне | Осла, Нарвегія |
Каардынаты | 59°54′31,31″ пн. ш. 10°44′52,6″ у. д.HGЯO |
Год заснавання | 1819 |
Уладальнік | Oslo Bors ASA |
Колькасць кампаній, якія прайшлі лістынг | 219 |
Біржавыя індэксы | OBX |
Афіцыйны сайт | www.oslobors.no |
Фондавая біржа Осла — галоўны рынак гандлю акцыямі нарвежскіх кампаній. Размешчана ў Осла, Нарвегія. Цалкам на электронны гандаль біржа перайшла ў 1999 годзе.
З’яўляецца самай маленькай скандынаўскай біржай. Заснавана ў 1819 годзе як рынак замежнай валюты, яна пазней была таварнай біржай, а гандаль каштоўнымі паперамі пачаўся ў 1881 годзе. Фондавыя біржы ў Бергене і Тронхейме ў Нарвегіі з’яўляюцца філіяламі OSE. Апошняя гандлюе акцыямі, аблігацыямі, фінансавымі апцыёнамі і лічыцца нарвежскім рынкам апцыёнаў. У лістынгу пераважаюць энергетычныя кампаніі. Агульны індэкс коштаў OSE складаюць 50 акцый. Увесь гандаль праводзіцца электронным спосабам і здзелкі аплачваюцца на працягу максімум 7 дзён. Гандаль вядзецца з 8:30 да 16:30 з панядзелку па пятніцу.