Фор Эсазімна Гнасінгбэ | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Faure Essozimna Gnassingbé | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Bonfoh Abass[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
6 чэрвеня 1966[1] (58 гадоў) |
||||||
Бацька | Гнасінгбэ Эядэма | ||||||
Маці | Sabine Mensah[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар навук | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фор Эсазімна Гнасінгбэ (фр. Faure Essozimna Gnassingbé; нар. 6 чэрвеня 1966, Афагнан, Тога) — прэзідэнт Тога з 5 лютага па 25 лютага 2005 года і з 4 мая 2005 года.
Сын прэзідэнта Тога з 1967 года Гнасінгбэ Эядэмы.
Атрымаў адукацыю ў Францыі (Сарбона) па спецыяльнасці фінансавы менеджмент, і ў ваенным ліцэі ў Сен-Сір. У 1992—1997 гадах вучыўся ва Універсітэце Джорджа Вашынгтона ў ЗША, атрымаўшы ступень МВА і прайшоўшы стажыроўку ў шэрагу міжнародных арганізацый. У 1998 годзе ён вярнуўся ў Тога.
З кастрычніка 2002 года член парламента, з 29 ліпеня 2003 года міністр тэлекамунікацый.
Пасля смерці бацькі 5 лютага 2005 года, быў аб’яўлены пры падтрымцы арміі прэзідэнтам краіны (самалёт старшыні Нацыянальнай асамблеі Фамбары Уатара Начаба, які знаходзіўся ў Еўропе і які па канстытуцыі павінен быў выконваць абавязкі часовага прэзідэнта, прымусілі здзейсніць пасадку ў суседнім Беніне). Каб надаць законнасць пераходу ўлады, Нацыянальная асамблея 6 лютага «заднім чыслом» абрала Фора Гнасінгбе сваім старшынёй замест Начабы. Апроч гэтага, дэпутаты адмянілі канстытуцыйную норму аб правядзенні выбараў наступнага прэзідэнта на працягу 60 дзён. Фор Гнасінгбэ мог заставацца прэзідэнтам да канца прэзідэнцкага тэрміна свайго бацькі — гэта значыць, яшчэ тры гады.
Пад ціскам ЭКОВАС, ЕС, Афрыканскага Саюза і ААН, 25 лютага падаў у адстаўку з пасады старшыні Нацыянальнай асамблеі, дамогшыся абрання на гэтую пасаду (з паўнамоцтвамі часовага прэзідэнта краіны) свайго паплечніка Абаса Бонфа і прызначыў прэзідэнцкія выбары, якія і выйграў. Пераабраны на чацвёрты тэрмін у выніку прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.