Форкій | |
---|---|
грэч. Φόρκυς | |
![]() | |
Міфалогія | старажытнагрэчаская рэлігія[d] |
Пол | мужчынскі пол |
Бацька | Понт |
Маці | Гея |
Жонка | Кето |
Дзеці | Phorcydes[d], Гесперыды, Гаргона Медуза, Graeae[d], Ladon[d], Euryale[d], Фаоса[d], Stheno[d], Deino[d], Enyo[d], Pemphredo[d], Яхідна і Polemos[d] |
Фо́ркій, Форкіс, Форк (стар.-грэч.: Φόρκυς) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] марское хтанічнае бажаство, бог бурнага мора. Сын Понта і Геі[2], або сын Урана і Геі[3], або сын Понта і Тэфіі[4].
Брат і муж марскога бажаства Кето — багіні бездані. Іх дзеці: гаргоны і граі[5]; гесперыды (па версіі); стогаловы дракон Ладан, які вартаваў залатыя яблыкі гесперыд[6]; сірэны (па версіі) і Яхідна (па версіі).
Акрамя таго, Форкій з’яўляецца бацькам пачвары Скілы[7] (ад саюза з Гекатай, Ламіяй ці Кето), бога бітвы Палемаса.
Паводле Гамера, Форкій — марское бажаство, дзед Паліфем[8] (як бацька німфы Фаосы).
Яму прысвечана прыстань на Ітацы[9]. Саюзнік Дыяніса[10].
Па інтэрпрэтацыі, ён быў эфіёпам з вострава Керн за Гераклавымі слупамі, царом трох астравоў[11]. Па вытлумачэнню, цар, бацька трох дочак[12]. Паводле Варона, гэта цар Корсікі і Сардзініі, пераможаны ў марской бітве царом Атлантам[13].