Формула-1 у сезоне 1950

Сезон 1950 года ў Формуле-1 даў старт першаму Чэмпіянату Свету сярод пілотаў Формулы-1 пад эгідай Міжнароднай Федэрацыі Аўтаспорта (FIA). Чэмпіянат складаўся з сямі этапаў, 6 з каторых прайшлі ў Еўропе, і адзін у ЗША. Амерыканскі этап быў праведзены ў рамках гонкі 500 міль Індыянапаліса па правілах Амерыканскай Асацыяцыі Аўтаспорта (ААА). Сезон доўжыўся 113 дзён (з 13 мая па 3 верасня). У спаборніцтвах удзельнічала 80 гоншчыкаў, з каторых 33 удзельнічала толькі ў Indianapolis 500.

Джузэпэ «Ніна» Фарына стаў пераможцам і першым у гісторыі Формулы-1 Чэмпіёнам Свету. Хуан Мануэль Фанхіа і Луіджы Фаджыёлі зянялі адпаведна другое і трэцяе месцы.

Джузэпэ «Ніна» Фарына — першы чэмпіён свету ў гонках класа Формула-1.

Рашэнне аб правядзенні чэмпіянатаў свету па аўтагонках у класе Формула 1 было прынята FIA ў 1949 годзе па ініцыятыве дэлегата ад Італіі Антоніо Брывіа Сфорцы. Уласна клас Ф1 з’явіўся яшчэ двума гадамі раней пад назвай Формула A і прадугледжваў працоўны аб’ём атмасферных рухавікоў 4500 см3, кампрэсарных — 1500 см3. Гэтыя тэхнічныя патрабаванні дазвалялі прымаць удзел у гонках Формулы 1 аўтамабілям даваеннай распрацоўкі, такім, як «Alfa-Romeo-158» ці «Maserati-4CL», і першапачаткова мелі тэрмін дзеяння да канца 1953 года.

Сістэма налічэння ачкоў пілотам была прама процілеглая тым, што выкарыстоўваліся ў чэмпіянатах свету сярод марак у 1925—1927 гг. і чэмпіянатах Еўропы ў 1935—1939 гг., спадкаемцам якіх па сутнасці і стаў чэмпіянат у класе Формула 1. Раней выкарыстоўвалася сістэма «штрафных» ачкоў, і задачай удзельнікаў было набраць іх як мага менш, а па новым рэгламентам ачкі ў чэмпіянаце налічваліся за месцы на фінішы з першага па пятае па наступнай схеме: 8-6-4-3-2 плюс яшчэ адно ачко прысуджалася за найхутчэйшае кола ў гонцы.

Чэмпіёнам, такім чынам, станавіўся гоншчык, які набраў найбольшую колькасць ачкоў. У залік чэмпіянату ішлі чатыры лепшых выніка з сямі этапаў, прычым адным з іх стала амерыканская 500-мільная гонка ў Індыянапалісе — такім чынам FIA зрабіла спробу звесці разам еўрапейскі і амерыканскі аўтаспорт, шляхі якіх да таго часу ўжо паспелі разысціся.

Удзельнікі і каманды

[правіць | правіць зыходнік]

У першым Чэмпіянаце Свету ўдзельнічалі 14 каманд (4 завадскія і 10 незалежных) разам з удзельнікамі на ўласных машынах. У гонцы Indianapolis 500 удзельнічалі толькі амерыканскія каманды, канструктары і пілоты. Канфігурацыі шасі, рухавікоў і нумары ўдзельнікаў змяняліся ў рамках асобных этапаў.

Alfa Romeo 158 дамінавала сярод сваіх канкурэнтаў у 1950 годзе.
Каманда Канструктар Шасі Рухавік Гума Пілот Этапы
Сцяг Італіі Alfa Romeo SpA Alfa Romeo 158/159 Alfetta Alfa Romeo 158 1.5 L8 P Сцяг Аргенціны Хуан Мануэль Фанхіа 1-2, 4-7
Сцяг Італіі Джузэпэ Фарына 1-2, 4-7
Сцяг Італіі Луіджы Фаджыёлі 1-2, 4-7
Сцяг Вялікабрытаніі Рэг Парнл 1
Сцяг Італіі Кансальва Санезі 7
Сцяг Італіі П'ера Таруфі 7
Сцяг Італіі Scuderia Ambrosiana Maserati 4CLT/48 Maserati 4CLT 1.5 L4 D Сцяг Вялікабрытаніі Дэйвід Марэй 1, 7
Сцяг Вялікабрытаніі Дэйвід Хэмпшыр 1, 6
Сцяг Вялікабрытаніі Рэг Парнл 6
Сцяг Вялікабрытаніі T.A.S.O. Mathieson ERA ERA E-Type ERA 1.5 L6 D Сцяг Вялікабрытаніі Лэслі Джонсан 1
Сцяг Вялікабрытаніі Пітэр Уолкер ERA ERA E-Type ERA 1.5 L6 D Сцяг Вялікабрытаніі Пітэр Уолкер 1
Сцяг Вялікабрытаніі Тоні Ролт 1
Сцяг Вялікабрытаніі Джо Ф'юры Maserati 4CL Maserati 4CLT 1.5 L4 D Сцяг Вялікабрытаніі Джо Ф'юры 1
Сцяг Вялікабрытаніі Брайан Шоўі-Тэйлар 1
Сцяг Вялікабрытаніі Боб Джэрард ERA ERA B-Type
ERA A-Type
ERA 1.5 L6 D Сцяг Вялікабрытаніі Боб Джэрард 1-2
Сцяг Францыі Automobiles Talbot-Darracq Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 D Сцяг Францыі Іў Жыро-Кабанту 1, 4-6
Сцяг Францыі Луі Раз'е 1, 4-6
Сцяг Францыі Філіп Этанселен 1, 5
Сцяг Францыі Эжэн Мартан 1, 4
Сцяг Францыі П'ер Левек 5-6
Сцяг Францыі Раймон Саммер 6
Сцяг Бельгіі Ecurie Belge Talbot-Lago [T26C Talbot23CV 4.5 L6 D Сцяг Бельгіі Джонні Клэс 1-2, 4-7
Сцяг Італіі Officine Alfieri Maserati Maserati 4CLT/48 Maserati 4CLT 1.5 L4 P Сцяг Манака Луі Шірон 1-2, 4, 6-7
Сцяг Італіі Франка Роль 2, 6-7
Сцяг Швейцарыі Энрыка Плятэ Maserati 4CLT/48 Maserati 4CLT 1.5 L4 P Сцяг Швейцарыі Туло де Граффенрыд 1-2, 4, 7
Сцяг Тайланда Бірабонгзэ Бхадунэй 1-2, 4, 7
Сцяг Ірландыі Джо Келлі Alta Alta GP Alta 1.5 L4 D Сцяг Ірландыі Джо Келлі 1
Сцяг Вялікабрытаніі Джэфры Крослі Alta Alta GP Alta 1.5 L4 D Сцяг Вялікабрытаніі Джэфры Крослі 1, 5
Сцяг Аргенціны Scuderia Achille Varzi Maserati 4CLT/48
4CL
Maserati 4CLT 1.5 L4 P Сцяг Аргенціны Хасэ Фройлан Гансалез 2, 6
Сцяг Аргенціны Альфрэда Піан 2
Сцяг Італіі Нелла Пагані 4
Сцяг Швейцарыі Тоні Бранка 4
Сцяг ЗША Horschell Racing Corporation Cooper-JAP Cooper T12 JAP 1.1 V2 D Сцяг ЗША Хэры Шэл 2
Сцяг Францыі Equipe Gordini Simca-Gordini Simca-Gordini 15 Gordini 15C 1.5 L4 E Сцяг Францыі Рабер Мазон 2, 6-7
Сцяг Францыі Марыс Трынцін'ян 2, 7
Сцяг Францыі Філіп Этанселен Talbot-Lago Talbot-Lago T26C 23CV 4.5 L6 D Сцяг Францыі Філіп Этанселен 2, 4, 6-7
Сцяг Францыі Эжэн Шабу 6
Сцяг Францыі Ecurie Rosier Talbot-Lago Talbot-Lago T26C 23CV 4.5 L6 D Сцяг Францыі Луі Раз'е 2, 7
Сцяг Францыі Анры Луво 7
Сцяг Вялікабрытаніі К'юс Харысан ERA ERA B-Type ERA 1.5 L6 D Сцяг Вялікабрытаніі К'юс Харысан 1-2, 7
Сцяг Вялікабрытаніі Пітэр Уайтхэд Ferrari Ferrari 125 F1 Ferrari 125 1.5 V12 D Сцяг Вялікабрытаніі Пітэр Уайтхэд 2, 6-7
Сцяг Італіі Scuderia Ferrari Ferrari Ferrari 125 F1
Ferrari 275 F1
Ferrari 375
Ferrari 125 1.5 V12
Ferrari 275 3.3 V12
Ferrari 375 4.5 V12
P Сцяг Італіі Луіджы Вілларэзі 2, 4-5
Сцяг Італіі Альберта Аскары 2, 4-5, 7
Сцяг Францыі Раймон Саммер 2, 4
Сцяг Італіі Дарына Серафіна 7
Ferrari 125 F1 Ferrari 125 1.5 V12 Сцяг Вялікабрытаніі Пітэр Уайтхэд 4
Сцяг Італіі Scuderia Milano Maserati 4CLT/50 Maserati 4CLT 1.5 L4 P Сцяг Італіі Фелічэ Банета 4
Milano-Speluzzi Milano 1 Speluzzi 1.5 L4 7
Maserati-Milano 4CLT/50 Milano 1.5 L4 6
Сцяг Італіі Франка Камоці 7
Сцяг ЗША Ecurie Bleue Talbot-Lago Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 D Сцяг ЗША Хэры Шэл 4
Сцяг Францыі Раймон Самер Talbot-Lago Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 D Сцяг Францыі Раймон Самер 5, 7
Сцяг Францыі Ecurie Lutetia Talbot-Lago Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 D Сцяг Францыі Эжэн Шабу 5
Сцяг Швейцарыі Тоні Бранка Maserati Maserati 4CL Maserati 4CLT 1.5 L4 P Сцяг Швейцарыі Тоні Бранка 5
Сцяг Францыі Шарль Пазі Talbot-Lago Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 D Сцяг Францыі Charles Pozzi 6
Сцяг Францыі Луі Раз'е 6
Сцяг Італіі Кліментэ Б'яндэці Ferrari-Jaguar Ferrari 166 S Jaguar XK 3.4 L6 ? Сцяг Італіі Кліментэ Б'яндэці 7
Сцяг Германіі Пауль Піч Maserati 4CLT/48 Maserati 4CLT 1.5 L4 P Сцяг Германіі Пауль Піч 7
Сцяг Францыі Гі Мерэс Talbot-Lago Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 D Сцяг Францыі Гі Мерэс 7
Сцяг Францыі П'ер Левек Talbot-Lago Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 D Сцяг Францыі П'ер Левек 7

У каляндар першага сезона ўвайшлі шэсць асноўных этапаў, плюс гонка «500 міль Індыянапаліса», якая аж да 1960 лічылася часткай чэмпіянату, але за гэты час толькі адзін гоншчык Формулы 1 прыняў у ёй удзел.

Этап Афіцыйная назва гонкі Гран-Пры Траса Дата
1 IIIrd RAC British Grand Prix Гран-Пры Вялікабрытаніі Сцяг Вялікабрытаніі Silverstone Circuit, Сільверстоўн 13 Мая
2 XIe Grand Prix Automobile de Monaco Гран-Пры Манака Сцяг Манака Circuit de Monaco, Монтэ-Карла 21 Мая
3 XXXIVth Indianapolis International Motor Sweepstakes 500 міль Індыянапаліса Сцяг ЗША Indianapolis Motor Speedway, Індыянапаліс 30 Мая
4 X Grosser Preis der Schweiz Гран-Пры Швейцарыі Сцяг Швейцарыі Circuit Bremgarten, Брэмгартэн 4 Чэрвеня
5 XII Grote Prijs van Belgiё Гран-Пры Бельгіі Сцяг Бельгіі Circuit de Spa-Francorchamps, Спа 18 Чэрвеня
6 37e Grand Prix de l’ACF Гран-пры Францыі Сцяг Францыі Reims-Gueux, Рэймс 2 Ліпеня
7 21o Gran Premio d’Italia Гран-Пры Італіі Сцяг Італіі Autodromo Nazionale Monza, Монца 3 Верасня

Агляд Чэмпіянату

[правіць | правіць зыходнік]

Першы Чэмпіянат Свету прайшоў пад знакам поўнай перавагі аўтамабіляў Alfa Romeo. Аб перавазе гэтых балідаў можа сведчыць той факт, што з 391 кола (2447,6 км) усіх дыстанцый еўрапейскіх этапаў пілоты міланскай каманды былі наперадзе на 384-х колах (2364, 4 км). Гэты паказчык дагэтуль нікім не пераўзыдзены за ўсю доўгую гісторыю Формулы-1.

Барацьба за ўладанне чэмпіёнскім тытулам ішла паміж пілотамі міланскай каманды — італьянцам Джузэпэ Фарынам і аргенцінцам Хуанам-Мануэлем Фанхіа.

Гран-Пры Вялікабрытаніі

[правіць | правіць зыходнік]
Пазіцыя Пілот Канструктар Час
1 Сцяг Італіі Джузэпэ Фарына Сцяг ІталііAlfa Romeo 2:13:23,6
2 Сцяг Італіі Луіджы Фаджыёлі Сцяг ІталііAlfa Romeo + 2,6
3 Сцяг Вялікабрытаніі Рэг Парнл Сцяг ІталііAlfa Romeo + 52,0
ПП Сцяг Італіі Джузэпэ Фарына Сцяг ІталііAlfa Romeo 1:50,8
НК Сцяг Італіі Джузэпэ Фарына Сцяг ІталііAlfa Romeo 1:50,6

13 мая 1950 года на былым ваенным аэрадроме ў Сільверстоўне ў прысутнасці караля Вялікабрытаніі Георга VI і каралевы, а таксама 150000 гледачоў, адбыўся першы Гран Пры Чэмпіянату Свету. Каманда Alfa Romeo, якая ўпэўнена выглядала на гоначных трасах у пасляваенны час, дамінавала сярод сваіх канкурэнтаў — яе пілоты Джузэпэ Фарына, Хуан Мануэль Фанхіа, Луіджы Фаджыёлі і Рэг Парнл упэўнена занялі першы шэраг стартавага поля. Гэтакі жа пераканаўчы вынік пілоты міланскай каманды паказалі і ў гонцы, акупаваўшы ўвесь подыум — Фарына стаў пераможцам, Фаджолі фінішаваў другім, Парнл трэцім. Не пашанцавала толькі Фанхіа, які за восем колаў да фінішу сышоў з-за спынення рухавіка. З 24-х пілотаў, што стартавалі, 11 даехалі да фініша.

Гран-Пры Манака

[правіць | правіць зыходнік]
Пазіцыя Пілот Канструктар Час
1 Сцяг Аргенціны Хуан Мануэль Фанхіа Сцяг Італіі Alfa Romeo 3:13:18,7
2 Сцяг Італіі Альберта Аскары Сцяг Італіі Ferrari + 1 Кола
3 Сцяг Манака Луі Шырон Сцяг Італіі Maserati + 2 Колы
ПП Сцяг Аргенціны Хуан Мануэль Фанхіа Сцяг Італіі Alfa Romeo 1:50,2
НК Сцяг Аргенціны Хуан Мануэль Фанхіа Сцяг Італіі Alfa Romeo 1:51,0

Пачатак Гран-Пры Манака адзначыўся першым у гісторыі Формулы 1 масавым завалам, у выніку якога сышлі дзевяць пілотаў. На першым крузе Джузэпэ Фарына ў павароце Tabac страціў кіраванне і ўрэзаўся ў сцяну. Пілот Maserati Хасэ Фройлан Гансалес, які ішоў непасрэдна за ім, не змог пазбегнуць удару. Луіджы Фаджыёлі затармазіў, але гэта прывяло толькі да другой часткі аварыі, у якой прынялі ўдзел яшчэ шэсць пілотаў. Такім чынам, з трох пілотаў Alfa Romeo на трасе ў гэты раз застаўся толькі адзін Хуан Мануэль Фанхіа, якому не пашанцавала ў Сільверстоўне. Аргенцінец па выніках трохгадзіннай гонкі атрымаў упэўненую перамогу, на круг апярэдзіўшы Альберта Аскары, які выступаў у складзе Ferrari.

Індыанапаліс 500

[правіць | правіць зыходнік]
Пазіцыя Пілот Канструктар Час
1 Сцяг ЗША Джонні Парсанс Сцяг ЗША Kurtis-Offenhauser 2:46:55,97
2 Сцяг ЗША Біл Холанд Сцяг ЗША Deidt-Offenhauser + 1 Кола
3 Сцяг ЗША Моры Роўз Сцяг ЗША Deidt-Offenhauser + 1 Кола
ПП Сцяг ЗША Уолт Фолкнер Сцяг ЗША Kurtis-Offenhauser 4:27,97
НК Сцяг ЗША Джонні Парсанс Сцяг ЗША Kurtis-Offenhauser 1:09,77

Трэцім этапам чэмпіянату афіцыйна лічылася 500-мільная гонка ў Індыянапалісе. Але ніхто з асноўных удзельнікаў чэмпіянату туды не прыехаў (прадэманстраваўшы нежаданне злівацца з амерыканскім аўтаспортам). Гонку выйграў Джоні Парсанс, атрымаўшы восем ачкоў у залік Чэмпіянату Свету. У наступныя гады «Інды» трымалася асабняком, ствараючы вельмі дзіўную сітуацыю ў асабістым заліку.

Парсанс атрымаў за перамогу 9 балаў (8 за перамогу і 1 за найлепшы круг) і ненадоўга зрабіўся прэтэндэнтам на чэмпіёнскі тытул, маючы столькі ж ачкоў, як і Фарына з Фанхіа. У выніку Парсанс фінішаваў шостым у асноўным заліку пілотаў у канцы сезона з 9 баламі за адзіны этап. Таксама Парсанс належыць да групы трох пілотаў, што выйгралі сваю дэбютную гонку ў Чэмпіянаце Формулы-1 (першым быў Фарына на Брытанскім гран-пры 1950 года, а трэцім Джанкарла Багеці на гран-пры Францыі 1961 года).

Гран-Пры Швейцарыі

[правіць | правіць зыходнік]
Пазіцыя Пілот Канструктар Час
1 Сцяг Італіі Джузэпэ Фарына Сцяг Італіі Alfa Romeo 2:02:53,7
2 Сцяг Італіі Луіджы Фаджыёлі Сцяг Італіі Alfa Romeo + 0,4
3 Сцяг Францыі Луі Раз'е Сцяг Францыі Talbot-Lago + 1 Кола
ПП Сцяг Аргенціны Хуан Мануэль Фанхіа Сцяг Італіі Alfa Romeo 2:42,1
НК Сцяг Італіі Джузэпэ Фарына Сцяг Італіі Alfa Romeo 2:41,6

Тры гоншчыка Alfa Romeo зноў панавалі на трасе падчас Гран-Пры Швейцарыі. У выніку перамог Фарына, Фаджолі стаў другім, адстаўшы на 0,4 с, а вось Фанхіа, як і ў Сільверстоўне, не пашанцавала — яго спыніла паломка рухавіка. Сышлі і абодва гоншчыка Ferrari, а трэцяе месца заняў Раз’е, які скарыстаўся сходам Фанхіа.

У Швейцарскім гран-пры таксама прымаў удзел матагоншчык Нэла Пагані, для якога нэта быў першы і апошні гран-пры ў Формуле. Дагэтуль італьянец паспяхова выступаў у Матацыклетных гран-пры. Пагані скончыў гонку на сёмай пазіцыі.

Гран-Пры Бельгіі

[правіць | правіць зыходнік]
Пазіцыя Пілот Канструктар Час
1 Сцяг Аргенціны Хуан Мануэль Фанхіа Сцяг Італіі Alfa Romeo 2:47:26,0
2 Сцяг Італіі Джузэпэ Фарына Сцяг Італіі Alfa Romeo + 14,0
3 Сцяг Францыі Луі Раз'е Сцяг Францыі Talbot-Lago + 2:19,0
ПП Сцяг Італіі Джузэпэ Фарына Сцяг Італіі Alfa Romeo 4:37,0
НК Сцяг Італіі Джузэпэ Фарына Сцяг Італіі Alfa Romeo 4:34,1

Да Бельгійскага этапа дабараліся толькі 14 улзельнікаў. Шмат прыватных гоншчыкаў зняліся з гран-пры з-за высокіх коштаў. У асноўным да этапа даехалі ўсе лідары з Alfa Romeo, Ferrari і Talbot-Lago.

Фанхіа выйграў пяты этап, які адбыўся ў Бельгіі. Фаджолі зноў заняў другое месца, а трэцім стаў Раз’е. Лідар чэмпіянату, стартаваўшы з поўл-пазіцыі, фінішаваў толькі чацвёртым, з-за праблем з трансмісіяй пад канец гонкі. Некаторую інтрыгу ў гонку ўнёс Раймон Самер на Talbot, які лідараваў пяць колаў пасля таго, як гоншчыкі Alfa Romeo наведалі боксы для дазапраўкі. Але француз вымушаны быў спыніць барацьбу — згарэў рухавік на яго аўтамабілі.

Гран-Пры Францыі

[правіць | правіць зыходнік]
Пазіцыя Пілот Канструктар Час
1 Сцяг Аргенціны Хуан Мануэль Фанхіа Сцяг Італіі Alfa Romeo 2:57:26,0
2 Сцяг Італіі Луіджы Фаджыёлі Сцяг Італіі Alfa Romeo + 25,7
3 Сцяг Вялікабрытаніі Пітэр Уайтхэд Сцяг Італіі Ferrari + 3 Колы
ПП Сцяг Аргенціны Хуан Мануэль Фанхіа Сцяг Італіі Alfa Romeo 2:30,6
НК Сцяг Аргенціны Хуан Мануэль Фанхіа Сцяг Італіі Alfa Romeo 2:35,6

Шосты этап у Францыі зноў скончыўся перамогай Фанхіа, на рахунку якога тут было і найхутчэйшае кола. Фаджолі ў трэці раз запар фінішаваў другім, а трэцяе месца заняў Пітэр Уайтхед на новай Ferrari-375 з атмасферным рухавіком, якая дэбютавала на мінулым этапе ў Спа (ён, аднак, быў прыватным гоншчыкам, а сама Scuderia Ferrari у Рэймсе адсутнічала). Фарына спачатку ішоў першым, але затым праблемы з падачай паліва адкінулі яго далёка назад. Джузэпэ здолеў прарэзаць пелатон наскрозь і выйсці на трэцяе месца, але толькі для таго, каб неўзабаве канчаткова сысці.

Гран-Пры Італіі

[правіць | правіць зыходнік]
Пазіцыя Пілот Канструктар Час
1 Сцяг Італіі Джузэпэ Фарына Сцяг Італіі Alfa Romeo 2:15:17,4
2 Сцяг Італіі Дарына Серафіні
Сцяг Італіі Альберта Аскары
Сцяг Італіі Ferrari + 1:18,6
3 Сцяг Італіі Луіджы Фаджыёлі Сцяг Італіі Alfa Romeo + 1:35,6
ПП Сцяг Аргенціны Хуан Мануэль Фанхіа Сцяг Італіі Alfa Romeo 1:58,6
НК Сцяг Аргенціны Хуан Мануэль Фанхіа Сцяг Італіі Alfa Romeo 2:00,0

Да апошняга этапу сусветнага першынства Гран-Пры Італіі — Фарына меў на сваім рахунку 22 ачкі (2 перамогі), а Фанхіа — 26 (3 перамогі). Фаджолі, які чатыры разы займаў другія месцы, з 24 ачкамі таксама меў шанцы на перамогу ў асабістым заліку. Абодвум італьянцам для чэмпіёнскага звання патрэбная была толькі перамога (Фаджолі ў дадатак да гэтага неабходна было прайсці і лепшы круг), а Фанхіа мог абмежавацца і другім месцам.

Менавіта лідар чэмпіянату стартаваў на Гран-пры Італіі з першай пазіцыі, аднак на пачатковай стадыі гонкі ён прапусціў наперад Фарыну і Альберта Аскары, які быў неверагодна хуткі ў той уік-энд, у кваліфікацыі італьянец заняў другое месца, а пасля старту пачаў атакі на Фарыну і нават выйшаў у лідары, але затым яго напаткалі механічныя праблемы. Аднак гонка на гэтым для пілота Ferrari не была скончана, паколькі ён скарыстаўся машынай свайго партнёра па камандзе Дарына Серафіны і фінішаваў другім. Да падобнага вырашэння звярнуўся і Хуан-Мануэль Фанхіа пасля таго, як на яго балідзе адмовіла скрынка перадач. Але неўзабаве Фанхіа канчаткова сышоў. Фарына жа ўпэўнена выйграў гонку, а разам з ёй і чэмпіёнскі тытул. Луіджы Фаджыёлі хоць і фінішаваў трэцім, але апярэдзіць Фанхіа ў барацьбе за другую пазіцыю ў чэмпіянаце не змог, паколькі ў залік пайшлі чатыры другіх месца ў папярэдніх гонках.

Вынікі і пазіцыі

[правіць | правіць зыходнік]
Этап Гран-Пры Поўл-пазіцыя Найхутчэйшае кола Пераможца Канструктар Афіцыйны вынік
1 Гран-Пры Вялікабрытаніі Сцяг Італіі * Джузэпэ Фарына Сцяг Італіі * Джузэпэ Фарына Сцяг Італіі * Джузэпэ Фарына Сцяг Італіі * Alfa Romeo Дэталі
2 Гран-Пры Манака Сцяг Аргенціны * Хуан Мануэль Фанхіа Сцяг Аргенціны * Хуан Мануэль Фанхіа Сцяг Аргенціны * Хуан Мануэль Фанхіа Сцяг Італіі * Alfa Romeo Дэталі
3 500 міль Індыянапаліса Сцяг ЗША * Уолт Фолкнер Сцяг ЗША * Джонні Парсанс Сцяг ЗША * Джонні Парсанс Сцяг ЗША * Kurtis Kraft-Offenhauser Дэталі
4 Гран-Пры Швейцарыі Сцяг Аргенціны * Хуан Мануэль Фанхіа Сцяг Італіі * Джузэпэ Фарына Сцяг Італіі * Джузэпэ Фарына Сцяг Італіі * Alfa Romeo Дэталі
5 Гран-Пры Бельгіі Сцяг Італіі * Джузэпэ Фарына Сцяг Італіі * Джузэпэ Фарына Сцяг Аргенціны * Хуан Мануэль Фанхіа Сцяг Італіі * Alfa Romeo Дэталі
6 Гран-Пры Францыі Сцяг Аргенціны * Хуан Мануэль Фанхіа Сцяг Аргенціны * Хуан Мануэль Фанхіа Сцяг Аргенціны * Хуан Мануэль Фанхіа Сцяг Італіі * Alfa Romeo Дэталі
7 Гран-Пры Італіі Сцяг Аргенціны * Хуан Мануэль Фанхіа Сцяг Аргенціны * Хуан Мануэль Фанхіа Сцяг Італіі * Джузэпэ Фарына Сцяг Італіі * Alfa Romeo Дэталі

Пазіцыі пілотаў

[правіць | правіць зыходнік]

Схема размеркавання ачкоў згодна з пазіцыяй у гонцы.

Месца ў гонцы  1-ае   2-ое   3-яе   4-ае   5-ае   найхутчэйшае кола 
Ачкі 8 6 4 3 2 1
Пазіцыя Пілот ВБР
Сцяг Вялікабрытаніі
МАН
Сцяг Манака
500
Сцяг ЗША
ШВР
Сцяг Швейцарыі
БЕЛ
Сцяг Бельгіі
ФРА
Сцяг Францыі
ІТА
Сцяг Італіі
Ачкі
1 Сцяг Італіі * Джузэпэ Фарына 1 Ret 1 4 7 1 30
2 Сцяг Аргенціны * Хуан Мануэль Фанхіа Ret 1 Ret 1 1 Ret / Ret 27
3 Сцяг Італіі Луіджы Фаджыёлі 2 Ret 2 2 2 (3) 24 (28)
4 Сцяг Францыі Луі Раз'е 5 Ret 3 3 6† 4 13
5 Сцяг Італіі Альберта Аскары 2 Ret 5 DNS 2† 11
6 Сцяг ЗША Джонні Парсанс 1 9
7 Сцяг ЗША Біл Холанд 2 6
8 Сцяг Тайланда Бірабонгзэ Бхадуней Ret 5 4 Ret 5
9 Сцяг Вялікабрытаніі Пітэр Уайтхэд DNS 3 7 4
= Сцяг Манака Луі Шырон Ret 3 9 Ret Ret 4
= Сцяг Вялікабрытаніі Рэг Парнл 3 Ret 4
= Сцяг ЗША Маўры Роўз 3 4
13 Сцяг Італіі Дарына Серафіні 2† 3
= Сцяг Францыі Іў Жыро-Кабанту 4 Ret Ret 8 3
= Сцяг Францыі Раймон Самер 4 Ret Ret Ret Ret 3
= Сцяг Францыі Рабер Мазон Ret 4 Ret 3
= Сцяг ЗША Сесіл Грын 4 3
= Сцяг Францыі Філіп Этанселен 8 Ret Ret Ret 5† 5 3
19 Сцяг Італіі Фелічэ Банета 5 Ret DNS 2
20 Сцяг Францыі Эжэн Шабу Ret 5† 1
= Сцяг ЗША Джоўі Чытвуд 5† 1
= Сцяг ЗША Тоні Бетэнхаўзен 5† 1
Сцяг Швейцарыі Туло дэ Граффенрыд Ret Ret 6 6 0
Сцяг Вялікабрытаніі Боб Джэрард 6 6 0
Сцяг Італіі Луіджы Вілларэзі Ret Ret 6 DNS 0
Сцяг ЗША Лі Уоллард 6 0
Сцяг Францыі Шарль Пазі 6† 0
Сцяг Бельгіі Джонні Клэс 11 7 10 8 Ret Ret 0
Сцяг Вялікабрытаніі К'юс Харысан 7 Ret Ret 0
Сцяг Францыі П'ер Левек 7 Ret Ret 0
Сцяг ЗША Уолт Фолкнер 7 0
Сцяг Італіі Нелла Пагані 7 0
Сцяг ЗША Херы Шэл Ret 8 0
Сцяг ЗША Джордж Конар 8 0
Сцяг Вялікабрытаніі Джэфры Крослі Ret 9 0
Сцяг Вялікабрытаніі Дэвід Хэмпшыр 9 Ret 0
Сцяг ЗША Пол Руссо 9 0
Сцяг Швейцарыі Тоні Бранка 11 10 0
Сцяг ЗША Пэт Флаэрці 10 0
Сцяг Вялікабрытаніі Брайан Шоўі-Тэйлар 10† 0
Сцяг Вялікабрытаніі Джо Фрай 10† 0
Сцяг ЗША Майран Фор 11 0
Сцяг ЗША Дуэйн Картэр 12 0
Сцяг ЗША Мэк Хэлінгс 13 0
Сцяг ЗША Джэк МакГрэт 14 0
Сцяг ЗША Трой Раттман 15 0
Сцяг ЗША Джын Хатлі 16 0
Сцяг ЗША Джыммі Дэйвіс 17 0
Сцяг ЗША Джонні МакДаўэлл 18 0
Сцяг ЗША Уолт Браўн 19 0
Сцяг ЗША Трэвіс Уэбб 20 0
Сцяг ЗША Джэры Хойт 21 0
Сцяг ЗША Уолт Эдэр 22 0
Сцяг ЗША Джэкі Хоўмс 23 0
Сцяг ЗША Джым Рэзман 24 0
Сцяг Ірландыі Джо Келлі NC 0
Сцяг Італіі Франка Роль Ret Ret Ret 0
Сцяг Францыі Эжэн Мартан Ret Ret 0
Сцяг Аргенціны Хасэ Фройлан Гансалез Ret Ret 0
Сцяг Вялікабрытаніі Дэвід Марэй Ret Ret 0
Сцяг Францыі Марыс Трынцін'ян Ret Ret 0
Сцяг Вялікабрытаніі Лэслі Джонсан Ret 0
Сцяг Вялікабрытаніі Пітэр Уокер Ret† 0
Сцяг Вялікабрытаніі Тоні Ролт Ret† 0
Сцяг ЗША Генры Бэнкс Ret 0
Сцяг ЗША Біл Шындлер Ret 0
Сцяг ЗША Фрэд Агабашыян Ret 0
Сцяг ЗША Джымі Джэксан Ret 0
Сцяг ЗША Сем Хэнкс Ret 0
Сцяг ЗША Дзік Рэтман Ret 0
Сцяг ЗША Дзюк Дынсмо Ret 0
Сцяг ЗША Бэйліс Ліўрэт Ret† 0
Сцяг ЗША Біл Кэнтрэл Ret† 0
Сцяг Францыі Гі Мерэс Ret 0
Сцяг Германіі Пауль Піч Ret 0
Сцяг Італіі Кліментэ Б'ёндэцці Ret 0
Сцяг Францыі Анры Луво Ret 0
Сцяг Італіі Франка Камоці Ret 0
Сцяг Італіі Кансальва Санезі Ret 0
Сцяг Італіі П'ера Таруффі Ret† 0
Сцяг Аргенціны Альфрэда Піан DNS 0
Пазіцыя Пілот ВБР
Сцяг Вялікабрытаніі
МАН
Сцяг Манака
500
Сцяг ЗША
ШВР
Сцяг Швейцарыі
БЕЛ
Сцяг Бельгіі
ФРА
Сцяг Францыі
ІТА
Сцяг Італіі
Ачкі
Легенда
Колер Вынік
Золата Пераможца
Срэбра 2-е месца
Бронза 3-е месца
Зялёны Фініш у ачках
Блакітны Фініш без ачкоў
Фініш без класіфікацыі (NC)
Фіялетавы Не фінішаваў (Ret)
Чырвоны Не кваліфікаваўся (DNQ)
Не прайшоў перадкваліфікацыю (DNPQ)
Чорны Дыскваліфікаваны (DSQ)
Белы Не Стартаваў (DNS)
Гонку адмянілі (C)
Светла-блакітны Удзельнічаў толькі ў практыцы (PO)
Пятнічны тэст-пілот (TD)
(з 2003 года)
Пусты Не практыкаваўся (DNP)
Выключаны (EX)
Не з’явіўся (DNA)

Паўтлусты шрыфт — Поўл-пазіцыя
Курсіў — Найхутчэйшае кола

  • † Пазіцыя падзелена паміж пілотамі на адным балідзе.
  • Толькі 4 лепшыя выніка пайшлі ў залік. Лічбы без дужак — гэта ачкі Чэмпіянату; лічбы з дужкамі — агульная колькасць ачкоў.

Заліку Кубка канструктараў у тыя гады не існавала, але, калі б ён праводзіўся, то пераможцам стала б з вялікім адрывам каманда Alfa Romeo. Яна набрала 85 ачкоў супраць 15 ў найбліжэйшага пераследніка Ferrari.

Зноскі