Формула-1 у сезоне 1951

Сезон 1951 года ў Формуле-1 даў старт другому ў гісторыі Чэмпіянату Свету сярод пілотаў. Другі чэмпіянат свету складаўся з 8 этапаў - Гран-пры Швейцарыі, Бельгіі, Францыі, Англіі, Германіі, Італіі і Іспаніі, а таксама 500-мільных гонак у Індыянапалісе. Сезон доўжыўся 154 дні (з 27 мая па 28 кастрычніка). У спаборніцтвах удзельнічала 80 гоншчыкаў, з каторых 33 удзельнічала толькі ў Indianapolis 500.

Аргенцінскі пілот Хуан Мануэль Фанхіа стаў пераможцам сярод пілотаў. Сезон стаў апошнім годам перамог Alfa Romeo. Гэтая мадэль з 1,5-літровай «васьмёркай», забяспечанай нагнятальнікам, з'явілася на гоначных трасах яшчэ ў 1938 годзе, маючы пад капотам ўсяго 190 к.с. Да пачатку 1951 яе магутнасць у выніку шматлікіх мадэрнізацый і ўдасканаленняў дасягнула ўжо адзнакі 404 к.с., што з'яўлялася мяжой для рухавіка, распрацаванага 12 гадоў таму.

Аргентынец Хуан Мануэль Фанхіа стаў пераможцам сярод пілотаў выступаючы за Alfa Romeo

Тэхнічныя змены і асаблівасці

[правіць | правіць зыходнік]

Гонкі ў Еўропе праводзліся па правілах FIA, у той час, як 500 міль Індыянапаліса праводзіліся па правілах Амераканскай Аўтамабільнай Асацыяцыі.

Размеркаванне ачкоў праводзілася па той жа схеме, якую выкарыстоўвалі пад час 1950 года: ачкі ў чэмпіянаце налічваліся за месцы на фінішы з першага па пятае па наступнай схеме: 8-6-4-3-2 плюс яшчэ адно ачко прысуджалася за найхутчэйшае кола ў гонцы. Толькі 4 лепшыя выніка йшлі ў залік.

Заліку Кубка канструктараў ў тыя гады не існавала.

Удзельнікі і каманды

[правіць | правіць зыходнік]
Каманда Канструктар Шасі Рухавік Гума Пілот Этапы
Сцяг Бельгіі Ecurie Belge Talbot-Lago Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 D Сцяг Бельгіі Джонні Клэс 1, 3–8
Сцяг Францыі Філіп Этанселэн Talbot-Lago Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 D Сцяг Францыі Філіп Этанселэн 1, 3–4, 6, 8
Сцяг Францыі Іў Жыро-Кабанту Talbot-Lago Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 D Сцяг Францыі Іў Жыро-Кабанту 1, 3–4, 6–8
Сцяг Францыі Гі Мэрэс 1, 4
Сцяг Францыі Ecurie Rosier Talbot-Lago Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 D Сцяг Францыі Луі Раз'е 1, 3–8
Сцяг Францыі Анры Луво 1
Сцяг Манака Луі Шырон 3–8
Сцяг Вялікабрытаніі HW Motors HWM-Alta HWM 51 Alta 2.0 L4s D Сцяг Вялікабрытаніі Джордж Эйбісэсіз 1
Сцяг Вялікабрытаніі Сцірлінг Мос 1
Сцяг Італіі Scuderia Ferrari Ferrari Ferrari 125 F1
Ferrari 375
Ferrari 125 1.5 V12s
Ferrari 375 4.5 V12
D
P
Сцяг Вялікабрытаніі Пітэр Уайтхэд 1
Сцяг Італіі Луіджы Віларэзі 1, 3–8
Сцяг Італіі Альберта Аскары 1, 3–8
Сцяг Італіі П'ера Таруффі 1, 3, 6–8
Сцяг Вялікабрытаніі Хасэ Фрайлан Гансалез 4–8
Сцяг Італіі Alfa Romeo SpA Alfa Romeo Alfa Romeo 158/159 Alfetta Alfa Romeo 158 1.5 L8s P Сцяг Італіі Джузэпэ Фарына 1, 3–8
Сцяг Аргенціны Хуан Мануэль Фанхіа 1, 3–8
Сцяг Швейцарыі Туло дэ Граффэнрыд 1, 7–8
Сцяг Італіі Кансальва Санезі 1, 3–5
Сцяг Італіі Луіджы Фаджыёлі 4
Сцяг Італіі Фялічэ Банэтта 5–8
Сцяг Германіі Пауль Піч 6
Сцяг Швейцарыі Enrico Platé Maserati Maserati 4CLT/48 Maserati 4CLT 1.5 L4s P Сцяг Манака Луі Шырон 1
Сцяг ЗША Хэры Шэл 1, 4
Сцяг Швейцарыі Туло дэ Граффэнрыд 4, 6
Сцяг Швейцарыі Ecurie Espadon Ferrari Ferrari 212
Ferrari 166 F2
Ferrari 375 2.5 V12 P Сцяг Швейцарыі Рудзі Фішэр 1, 6–7
Сцяг Аргенціны Хасэ Фрайлан Гансалез Talbot-Lago Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 D Сцяг Аргенціны Хасэ Фрайлан Гансалез 1
Сцяг Швейцарыі Петэр Хірт Veritas Veritas Meteor Veritas 2.0 L6 P Сцяг Швейцарыі Петэр Хірт 1
Сцяг Бельгіі Ecurie Belgique Talbot-Lago Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 D Сцяг Бельгіі Андрэ Пілет 3
Сцяг Бельгіі Жак Свотэрс 6–7
Сцяг Францыі П'ер Левек Talbot-Lago Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 D Сцяг Францыі П'ер Левек 3, 6–7
Сцяг Вялікабрытаніі Грэм Уайтхэд Ferrari Ferrari 125 F1 Ferrari 125 1.5 V12s D Сцяг Вялікабрытаніі Пітэр Уайтхэд 4
Сцяг Вялікабрытаніі GA Vandervell Ferrari Ferrari 375 tw Ferrari 375 4.5 V12 P Сцяг Вялікабрытаніі Рэг Парнл 4
Сцяг Вялікабрытаніі Пітэр Уайтхэд 5
Сцяг Францыі Equipe Gordini Simca-Gordini Simca-Gordini 15
Simca-Gordini 11
Gordini 15C 1.5 L4s E Сцяг Францыі Рабэр Манзон 4, 6–8
Сцяг Францыі Марыс Трынцін'ян 4, 6, 8
Сцяг Францыі Андрэ Сімон 4, 6–8
Сцяг Францыі Альда Гардзіні 4
Сцяг Францыі Жан Бэра 7
Сцяг Францыі Эжэн Шабу Talbot-Lago Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 D Сцяг Францыі Эжэн Шабу 4
Сцяг Італіі Scuderia Milano Maserati-Milano
Maserati
Maserati 4CLT/50
Maserati 4CLT/48
Milano 1.5 L4s
Maserati 4CLT 1.5 L4s
P Сцяг Аргенціны Анофрэ Марымон 4
Сцяг Іспаніі Пака Гадзія 8
Сцяг Іспаніі Хуан Хавэр 8
Сцяг Ірландыі Джо Келлі Alta Alta GP Alta 1.5 L4s D Сцяг Ірландыі Джо Келлі 5
Сцяг Вялікабрытаніі BRM Ltd BRM BRM P15 BRM P15 1.5 V16s D Сцяг Вялікабрытаніі Рэг Парнл 5, 7
Сцяг Вялікабрытаніі Пітэр Уокер 5
Сцяг Вялікабрытаніі Кен Рычардсан 7
Сцяг Германіі Ханс Штук 7
Сцяг Вялікабрытаніі Боб Джэрард ERA ERA B-Type ERA 1.5 L6s D Сцяг Вялікабрытаніі Боб Джэрард 5
Сцяг Вялікабрытаніі Брайан Шоўі-Тэйлар ERA ERA B-Type ERA]] 1.5 L6s D Сцяг Вялікабрытаніі Брайан Шоўі-Тэйлар 5
Сцяг Італіі Scuderia Ambrosiana Maserati Maserati 4CLT/48 Maserati 4CLT 1.5 4s D Сцяг Вялікабрытаніі Дэйвід Маррэй 5–6
Сцяг Вялікабрытаніі Джон Джэймс Maserati Maserati 4CLT/48 Maserati 4CLT 1.5 4s D Сцяг Вялікабрытаніі Джон Джэймс 5
Сцяг Вялікабрытаніі Філіп Фосэрынгэм-Паркер Maserati Maserati 4CL Maserati 4CLT 1.5 4s D Сцяг Вялікабрытаніі Філіп Фосэрынгэм-Паркер 5
Сцяг Вялікабрытаніі Данкан Хэмілтан Talbot-Lago Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 D Сцяг Вялікабрытаніі Данкан Хэмілтан 5–6
Сцяг Швейцарыі Тоні Бранка Maserati Maserati 4CLT/48 Maserati 4CLT 1.5 L4s P Сцяг Швейцарыі Тоні Бранка 6
Сцяг Бразіліі Франсіску Ландзі Ferrari Ferrari 375 Ferrari 375 4.5 V12 P Сцяг Бразіліі Франсіску Ландзі 7
Сцяг Вялікабрытаніі Пітэр Уайтхэд Ferrari Ferrari 125 F1 Ferrari 125 1.5 V12s D Сцяг Вялікабрытаніі Пітэр Уайтхэд 7
Сцяг Італіі O.S.C.A. OSCA OSCA 4500G OSCA 4500 4.5 V12 P Сцяг Італіі Франка Роль 7
Сцяг Тайланда Бірабонгзэ Бхадунэй Maserati-OSCA Maserati 4CLT/48 OSCA 4500 4.5 V12 P Сцяг Тайланда Бірабонгзэ Бхадунэй 8
Сцяг Францыі Жорж Грын'яр Talbot-Lago Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 D Сцяг Францыі Жорж Грын'яр 8
Alfa Romeo159 перамагла ў 4 з 8 Гран-Пры 1951 года

У каляндары чэмпіяната прайшлі пэўныя змены. Гран-пры Манака не праводзілася. Варта адзначыць вяртанне Гран-Пры Іспаніі і Германіі, якія не праводзіліся з 1935 і 1939 гадоў адпаведна. Гран-Пры Вялікабрытаніі быў здвінуты на чэрвень, а Гран-Пры Швейцарыі памяняўся месцамі з 500 мілямі Індыянапаліса.

Этап Афіцыйная назва гонкі Гран-Пры Траса Дата
1 XI Grosser Preis der Schweiz Гран-Пры Швейцарыі Сцяг Швейцарыі Circuit Bremgarten, Брэмгартэн 27 Мая
2 XXXVth Indianapolis International Motor Sweepstakes 500 міль Індыянапаліса Сцяг ЗША Indianapolis Motor Speedway, Індыянапаліс 30 Мая
3 XIIІ Grote Prijs van Belgiё Гран-Пры Бельгіі Сцяг Бельгіі Circuit de Spa-Francorchamps, Спа 17 Чэрвеня
4 38e Grand Prix de l'ACF Гран-пры Францыі Сцяг Францыі Reims-Gueux, Рэймс 1 Ліпеня
5 IV British Grand Prix Гран-Пры Вялікабрытаніі Сцяг Вялікабрытаніі Silverstone Circuit, Сільверстоўн 14 Ліпеня
6 XIV Grosser Preis von Deutschland Гран-пры Германіі Сцяг Германіі Nürburgring, Нюрбург 29 Ліпеня
7 22o Gran Premio d'Italia Гран-Пры Італіі Сцяг Італіі Autodromo Nazionale Monza, Монца 16 Верасня
8 13o Gran Premio de Espana Гран-Пры Іспаніі Сцяг Іспаніі Circuito de Pedralbes, Барселона 28 Кастрычніка

Агляд Чэмпіянату

[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіёнскі балід Alfa Romeo 159 адрозніваўся празмерным апетытам, спажываючы да 170 літраў паліва на 100 км дыстанцыі, і падчас гонак балід даводзілася запраўляць двойчы (а то і тройчы) нягледзячы на павелічэнне ёмістасці бензабакаў да 300 літраў. Ужыванне на 159-й мадэлі задняй падвескі De Dion палепшыла хадавыя якасці, і дзякуючы гэтаму, магутны балід у сезоне 1951 заставаўся па-за канкурэнцыяй на хуткіх трасах Брэмгартена, Спа і Реймса. Аднак 12-цыліндравыя атмасферныя 4,5-літровыя аўтамабілі Ferrari 375 пачыналі дамінаваць над кампрэсарнымі Alfa Romeo.

Сімвалічным стаў поўны правал на гоначных трасах «народнага» брытанскага баліда BRM, які меў 16-цыліндравы, 1,5-літровы кампрэсарны рухавік магутнасцю 555 к.с. і які лічыўся сярод спецыялістаў самым дасканалым аўтамабілем гэтага класа. Машына абяцала масу пераваг, але на практыцы яе стваральнікам так і не ўдалося пазбавіцца ад дэфектаў, абумоўленых яго празмерна складанай канструкцыяй. За два гады BRM з'явіўся на старце толькі аднаго этапу сусветнага першынства - Гран-Пры Вялікабрытаніі - дзе яго пілоты занялі 5-е і 7-е месца.

Барацьба за ўладанне чэмпіёнскім тытулам ішла паміж пілотамі Alfa Romeo і Ferrari - аргентынцамі Хуанам-Мануэлем Фанхіа і Хасэ Фрайланам Гансалезам, і італьянцам Альберта Аскары.

Гран-Пры Швейцарыі

[правіць | правіць зыходнік]
Пазіцыя Пілот Канструктар Час
1 Сцяг Аргенціны Хуан Мануэль Фанхіа Сцяг ІталііAlfa Romeo 2:07:53,64
2 Сцяг Італіі П'ера Таруффі Сцяг ІталііFerrari + 55,24
3 Сцяг Італіі Джузэпэ Фарына Сцяг ІталііAlfa Romeo + 1:19,31
ПП Сцяг Аргенціны Хуан Мануэль Фанхіа Сцяг ІталііAlfa Romeo 2:35,9
НК Сцяг Аргенціны Хуан Мануэль Фанхіа Сцяг ІталііAlfa Romeo 2:51,1

Чэмпіянат адкрыўся Гран-пры Швейцарыі, і ўжо кваліфікацыя паказала моц Alfa Romeo: віцэ-чэмпіён свету Хуан Мануэль Фанхіа паказаў лепшы час, а чэмпіён свету Джузэпэ Фарына стаў другім. Першы шэраг на старце з гэтай парай падзяліў Луіджы Вилларэзі на Ferrari.

У выніку гонка скончылася для Alfa Romeo вельмі паспяхова: Фанхіа перамог, Фарына фінішаваў трэцім, а за ім да фінішу прыйшлі яшчэ два гоншчыка на «159» - Кансальва Санезі і Эмануэль дэ Граффэнрыд. Другое месца дасталася гоншчыку «Ferrari» - П'ера Таруффі, але прайграў ён Фанхіа амаль хвіліну.

Індыянапаліс 500

[правіць | правіць зыходнік]
Пазіцыя Пілот Канструктар Час
1 Сцяг ЗША Лі Уоллард Сцяг ЗША Kurtis-Offenhauser 3:57:38,05
2 Сцяг ЗША Майк Назарук Сцяг ЗША Kurtis-Offenhauser + 1:47,24
3 Сцяг ЗША Джэк МакГрэт
Сцяг ЗША Мануэль Айуло
Сцяг ЗША Kurtis-Offenhauser + 2:51,39
ПП Сцяг ЗША Лі Уоллард Сцяг ЗША Kurtis-Offenhauser 4:23,74
НК Сцяг ЗША Дзюк Нэйлан Сцяг ЗША Kraft - Novi 1:07,26

30 Мая 1951 ў Індыянапалісе гонка ў чарговы раз праходзіла ў рамках Формулы-1. Там былі завершаны больш за 200 колаў ці 804,6 кіламетраў. Адметна, што толькі восем пілотаў даехалі да фінішу. Перамогу атрымаў Лі Уоллард. Як і ў мінулым сезоне, ніхто з еўрапейскіх гоншчыкаў не прымаў удзел у амерыканскім этапе.

Гран-Пры Бельгіі

[правіць | правіць зыходнік]
Пазіцыя Пілот Канструктар Час
1 Сцяг Італіі Джузэпэ Фарына Сцяг ІталііAlfa Romeo 2:45:46,2
2 Сцяг Італіі Альберта Аскары Сцяг ІталііFerrari + 2:51,0
3 Сцяг Італіі Луіджы Вілларэзіi Сцяг ІталііFerrari + 4:21,9
ПП Сцяг Аргенціны Хуан Мануэль Фанхіа Сцяг ІталііAlfa Romeo 4:25,0
НК Сцяг Аргенціны Хуан Мануэль Фанхіа Сцяг ІталііAlfa Romeo 4:22,1

У Бельгіі, на трэцім этапе чэмпіянату, Джузэпэ Фарына атрымаў перамогу, апярэдзіўшы Альберта Аскары на Ferrari на амаль што 3 хвіліны. Іншы гоншчык Ferrari - Вілларэзі, як і ў Брэмгартэне, стартаваў трэцім і на гэты раз здолеў не толькі фінішаваць трэцім, але і ўзначальваць гонку першыя два круга.

Фанхіа ж цалкам мог выйграць у Спа, але з-за кола, якое заклініла на піт-стопе, фінішаваў толькі дзявятым. Праўда, адно ачко ён усё ж змог вырваць у Фарыны, пакінуўшы за сабой лепшы круг у гонцы.

Гран-Пры Францыі / Еўропы

[правіць | правіць зыходнік]
Пазіцыя Пілот Канструктар Час
1 Сцяг Італіі Луіджы Фаджыёлі
Сцяг Аргенціны Хуан Мануэль Фанхіа
Сцяг ІталііAlfa Romeo 3:22:11,0
2 Сцяг Аргенціны Хасэ Фрайлан Гансалез
Сцяг Італіі Альберта Аскары
Сцяг ІталііFerrari + 58,2
3 Сцяг Італіі Луіджы Вілларэзіi Сцяг ІталііFerrari + 3 Колы
ПП Сцяг Аргенціны Хуан Мануэль Фанхіа Сцяг ІталііAlfa Romeo 2:25,7
НК Сцяг Аргенціны Хуан Мануэль Фанхіа Сцяг ІталііAlfa Romeo 2:27,8

Гонка ў Францыі ганарова іменавалася таксама Гран-Пры Еўропы па рашэнні FIA.

Калі першыя два этапы за перамогі змагаліся толькі Фарына і Фанхіа, то на Гран-Пры Францыі замест Банэтта зноў сеў за руль бронзавы прызёр першага чэмпіянату свету - Луіджы Фаджыёлі. Аднак гэтая гонка склалася для яго вельмі супярэчліва. У Фанхіа ўзніклі праблемы з сістэмай запальвання, і ён быў вымушаны вярнуцца ў боксы. Але туды ж на дазапраўку прыехаў і Фаджолі, якога вымусілі саступіць месца Фанхіа. У якасці кампенсацыі Луіджы дасталася неяк адрамантаваная Alfa Romeo аргентынца, а разам з ёй і велізарнае адставанне ад лідараў, бо да гэтага часу Фанхіа правёў у боксах амаль пятнаццаць хвілін.

У выніку Фаджолі фінішаваў адзінаццатым і апошнім, прайграўшы пераможцу Фанхіа - 22 круга. І хоць чатыры ачкі за перамогу ён усё ж атрымаў (іх падзялілі пароўну паміж гоншчыкамі, якія па чарзе пілатавалі балід), Луіджы быў абражаны да глыбіні душы тым, што яго інтарэсамі ахвяравалі, каб дагадзіць лідару каманды. Такім чынам, Фаджолі стаў першай у гісторыі «каралеўскіх гонак» ахвярай каманднай тактыкі і з таго моманту спыніў удзел у гонках Формулы-1.

Следам за дуэтам Фанхіа-Фаджолі фінішавалі пілоты Ferrari - Аскары, Гансалез і Вілларэзі. Фарына ж з-за праблем з гумай быў толькі пятым і ўсё больш губляў шанцы на другі тытул запар.

Гран-Пры Вялікабрытаніі

[правіць | правіць зыходнік]
Пазіцыя Пілот Канструктар Час
1 Сцяг Аргенціны Хасэ Фрайлан Гансалез Сцяг ІталііFerrari 2:42:18,2
2 Сцяг Аргенціны Хуан Мануэль Фанхіа Сцяг ІталііAlfa Romeo + 51,0
3 Сцяг Італіі Луіджы Вілларэзіi Сцяг ІталііFerrari + 2 Колы
ПП Сцяг Аргенціны Хасэ Фрайлан Гансалез Сцяг ІталііFerrari 1:43,4
НК Сцяг Італіі Джузэпэ Фарына Сцяг ІталііAlfa Romeo 1:44,0

Стартаваўшы з поул-пазіцыі, Хасэ Фрайлан Гансалез паспяхова адбіў атакі спачатку Фялічэ Банэтта, а потым Фанхіа, і ўзначаліў гонку. Праўда, спыняючыся для дазапраўкі на шэсцьдзесят першым крузе, аргентынец не быў упэўнены, што яму не загадаюць аддаць свой аўтамабіль першаму нумару каманды - Аскары. Але справядлівасць перамагла - па рашэнні RAC (якое рушыла ўслед пасля скандальнага адхіленьня ад руля Фаджолі) змена гоншчыкаў падчас Гран-Пры была забаронена.

Гансалез застаўся на першым месцы і выйграў, апярэдзіўшы Фанхіа на 51 секунду. Хуан Мануэль, зрэшты, па выніках пяці этапаў лідыраваў у чэмпіянаце з 21 ачком супраць 15 у Фарыны, 12 у Вілларэзі і 11 у Гансалеза.

Гран-Пры Германіі

[правіць | правіць зыходнік]
Пазіцыя Пілот Канструктар Час
1 Сцяг Італіі Альберта Аскары Сцяг ІталііFerrari 2:23:03,3
2 Сцяг Аргенціны Хуан Мануэль Фанхіа Сцяг ІталііAlfa Romeo + 30,5
3 Сцяг Аргенціны Хасэ Фрайлан Гансалез Сцяг ІталііFerrari + 4:39,0
ПП Сцяг Італіі Альберта Аскары Сцяг ІталііFerrari 9:55,8
НК Сцяг Аргенціны Хуан Мануэль Фанхіа Сцяг ІталііAlfa Romeo 9:55,8

Наступны этап чэмпіянату ўпершыню праходзіў на доўгай трасе «Нюрбургрынг» і пацвердзіў лідарства Ferrari. Нягледзячы на праблемы з заднімі шынамі, хутчэй за ўсіх апынуўся Аскары, які стартаваў з поўла і апярэдзіў у выніку Фанхіа на паўхвіліны.

Астатнія тры месцы ў заліковай пяцёрцы таксама дасталіся гоншчыкам Ferrari - Гансалезу, Вілларэзі і Таруффі. Фарына сышоў з-за паломкі скрынкі перадач і разам адкаціўся назад у табліцы чэмпіянату - Аскары апярэджваў яго па ачках, а Гансалез і Вілларэзі мелі столькі ж.

Гран-Пры Італіі

[правіць | правіць зыходнік]
Пазіцыя Пілот Канструктар Час
1 Сцяг Італіі Альберта Аскары Сцяг ІталііFerrari 3:02:42,6
2 Сцяг Аргенціны Хасэ Фрайлан Гансалез Сцяг ІталііFerrari + 44,6
3 Сцяг ІталііФялічэ Банэтта
Сцяг Італіі Джузэпэ Фарына
Сцяг ІталііAlfa Romeo + 1 Кола
ПП Сцяг Аргенціны Хуан Мануэль Фанхіа Сцяг ІталііFerrari 1:53,2
НК Сцяг Італіі Джузэпэ Фарына Сцяг ІталііAlfa Romeo 1:56,5

Аскары атрымаў яшчэ адну перамогу на сёмым этапе ў Італіі. Alfa Romeo спадзяваліся на рэванш і спецыяльна да Монцы падрыхтавала ўдасканаленую скрынку перадач. Фанхіа змог супрацьстаяць Аскары толькі паўтара дзясятка колаў з 80, а потым сышоў, калі яго падвёў новы рухавік. У Фарына на пятым крузе таксама ўзніклі праблемы і Джузэпэ перасеў ў аўтамабіль Фялічэ Банэтта, на які фінішаваў трэцім і прайграў Аскары цэлы круг.

Гран-Пры Іспаніі

[правіць | правіць зыходнік]
Пазіцыя Пілот Канструктар Час
1 Сцяг Аргенціны Хуан Мануэль Фанхіа Сцяг ІталііAlfa Romeo 2:46:54,10
2 Сцяг Аргенціны Хасэ Фрайлан Гансалез Сцяг ІталііFerrari + 54,28
3 Сцяг Італіі Джузэпэ Фарына Сцяг ІталііAlfa Romeo + 1:45,54
ПП Сцяг Італіі Альберта Аскары Сцяг ІталііFerrari 2:10,59
НК Сцяг Аргенціны Хуан Мануэль Фанхіа Сцяг ІталііAlfa Romeo 2:16,93

Перад апошнім этапам рахунак па перамогам паміж камандай з Маранелла і міланскай Alfa Romeo быў нічыйным - 3:3, і на перамогу ў першынстве мелі прыкладна аднолькавыя шанцы Хуан Мануэль Фанхіа (Alfa-Romeo) і італьянскі гоншчык Альберта Аскары (Ferrari).

Першы чэмпіёнскі тытул Фанхіа узяў у Іспаніі. Аскары выйграў кваліфікацыю і са старту гонкі выйшаў наперад, але ўжо пасля першага круга яго нагнаў Фарына. Затым ззаду на яго насеў Фанхіа, які абагнаў спачатку Фарыну, а на чацвёртым крузе - Аскары. Надзеі апошняга на перамогу ў чэмпіянаце былі пахаваныя занадта хутка з-за праблем з гумай. Альберта вымушаны быў тройчы змяняць яе, і стаў толькі чацвёртым.

Фанхіа ж атрымаў лёсавызначальную перамогу і ўпершыню выйграў чэмпіянат, а яго поспех падмацаваў подыумам Фарына. Гансалез стаў другім, і гэта дапамагло яму выйсці на трэцяе месца ў чэмпіянаце. Тытул жа Хуана Мануэля стаў настолькі важным для патрыятычнай Аргенціны, што прэзідэнт Хуан Перон абвясціў па гэтым выпадку тры святочныя дні і першыя сапраўдныя фаны хадзілі па вуліцах Буэнас-Айрэса, размахваючы нацыянальнымі сцягамі.

Вынікі і пазіцыі

[правіць | правіць зыходнік]
Этап Гран-Пры Поўл-пазіцыя Найхутчэйшае кола Пераможца Канструктар Афіцыйны вынік
1 Гран-Пры Швейцарыі Сцяг Аргенціны Хуан Мануэль Фанхіа Сцяг Аргенціны Хуан Мануэль Фанхіа Сцяг Аргенціны Хуан Мануэль Фанхіа Сцяг ІталііAlfa Romeo Дэталі
2 500 міль Індыянапаліса Сцяг ЗША Дзюк Нэйлан Сцяг ЗША Лі Уоллард Сцяг ЗША Лі Уоллард Сцяг ЗША Kurtis Kraft-Offenhauser Дэталі
3 Гран-Пры Бельгіі Сцяг Аргенціны Хуан Мануэль Фанхіа Сцяг Аргенціны Хуан Мануэль Фанхіа Сцяг Італіі Джузэпэ Фарына Сцяг ІталііAlfa Romeo Дэталі
4 Гран-Пры Францыі Сцяг Аргенціны Хуан Мануэль Фанхіа Сцяг Аргенціны Хуан Мануэль Фанхіа Сцяг Аргенціны Хуан Мануэль Фанхіа
Сцяг Італіі Луіджы Фаджыёлі
Сцяг ІталііAlfa Romeo Дэталі
5 Гран-Пры Вялікабрытаніі Сцяг Аргенціны Хасэ Фрайлан Гансалез Сцяг Італіі Джузэпэ Фарына Сцяг Аргенціны Хасэ Фрайлан Гансалез Сцяг ІталііFerrari Дэталі
6 Гран-Пры Германіі Сцяг Італіі Альберта Аскары Сцяг Аргенціны Хуан Мануэль Фанхіа Сцяг Італіі Альберта Аскары Сцяг ІталііFerrari Дэталі
7 Гран-Пры Італіі Сцяг Аргенціны Хуан Мануэль Фанхіа Сцяг Італіі Джузэпэ Фарына Сцяг Італіі Альберта Аскары Сцяг ІталііFerrari Дэталі
8 Гран-Пры Іспаніі Сцяг Італіі Альберта Аскары Сцяг Аргенціны Хуан Мануэль Фанхіа Сцяг Аргенціны Хуан Мануэль Фанхіа Сцяг ІталііAlfa Romeo Дэталі

Пазіцыі пілотаў

[правіць | правіць зыходнік]

Схема размеркавання ачкоў згодна з пазіцыяй у гонцы.

Месца ў гонцы  1-ае   2-ое   3-яе   4-ае   5-ае   найхутчэйшае кола 
Ачкі 8 6 4 3 2 1
Пазіцыя Пілот ШВР
Сцяг Швейцарыі
500
Сцяг ЗША
БЕЛ
Сцяг Бельгіі
ФРА
Сцяг Францыі
ВБР
Сцяг Вялікабрытаніі
ГЕР
Сцяг Германіі
ІТА
Сцяг Італіі
ІСП
Сцяг Іспаніі
Ачкі
1 Сцяг Аргенціны Хуан Мануэль Фанхіа 1 (9) (1)† / 11† 2 2 Ret 1 31 (37)
2 Сцяг Італіі Альберта Аскары 6 2 2† Ret 1 1 (4) 25 (28)
3 Сцяг Аргенціны Хасэ Фрайлан Гансалез Ret (2)† 1 3 2 2 24 (27)
4 Сцяг Італіі Джузэпэ Фарына 3 1 (5) (Ret) Ret 3† / Ret 3 19 (22)
5 Сцяг Італіі Луіджы Вілларэзі Ret 3 3 3 4 (4) Ret 15 (18)
6 Сцяг Італіі П'ера Таруффі 2 Ret 5 5 Ret 10
7 Сцяг ЗША Лі Уоллард 1 9
8 Сцяг Італіі Фялічэ Банэтта 4 Ret 3† 5 7
9 Сцяг ЗША Майк Назарук 2 6
10 Сцяг Вялікабрытаніі Рэг Парнл 4 5 DNS 5
11 Сцяг Італіі Луіджы Фаджыёлі 1† / 11† 4
12 Сцяг Італіі Кансальва Санезі 4 Ret 10 6 3
13 Сцяг Францыі Луі Раз'е 9 4 Ret 10 8 7 7 3
14 Сцяг ЗША Эндзі Ліндэн 4 3
15 Сцяг ЗША Мэнні Айуло 3† 2
16 Сцяг ЗША Джэк МакГрэт 3† 2
17 Сцяг Швейцарыі Туло дэ Граффэнрыд 5 Ret Ret Ret 6 2
18 Сцяг Францыі Іў Жыро-Кабанту Ret 5 7 Ret 8 Ret 2
19 Сцяг ЗША Боббі Бол 5 2
Сцяг Манака Луі Шырон 7 Ret 6 Ret Ret Ret Ret 0
Сцяг Швейцарыі Рудзі Фішэр 11 6 0
Сцяг Францыі Андрэ Сімон Ret Ret 6 Ret 0
Сцяг ЗША Генры Бэнкс 6 0
Сцяг Бельгіі Андрэ Пілет 6 0
Сцяг Францыі Рабэр Манзон Ret 7 Ret 9 0
Сцяг Бельгіі Джонні Клэс 13 7 Ret 13 11 Ret Ret 0
Сцяг ЗША Карл Форберг 7 0
Сцяг Вялікабрытаніі Пітэр Уокер 7 0
Сцяг Францыі П'ер Левек 8 9 Ret 0
Сцяг Францыі Філіп Этанселен 10 Ret Ret Ret 8 0
Сцяг Вялікабрытаніі Сцірлінг Мос 8 0
Сцяг ЗША Дуэйн Картэр 8 0
Сцяг Францыі Эжэн Шабу 8 0
Сцяг Вялікабрытаніі Брайан Шоўі-Тэйлар 8 0
Сцяг Францыі Гі Мэрэс 14 9 0
Сцяг Вялікабрытаніі Пітэр Уайтхэд Ret Ret 9 Ret 0
Сцяг Італіі Франка Роль 9 0
Сцяг Бельгіі Жак Свотэрс 10 Ret 0
Сцяг Іспаніі Пака Гадзія 10 0
Сцяг Вялікабрытаніі Боб Джэрард 11 0
Сцяг ЗША Хэры Шэл 12 Ret 0
Сцяг Вялікабрытаніі Данкан Хэмілтан 12 Ret 0
Сцяг Ірландыі Джо Келлі NC 0
Сцяг Францыі Марыс Трынцін'ян Ret Ret Ret Ret 0
Сцяг Францыі Анры Луво Ret 0
Сцяг Вялікабрытаніі Джордж Эйбісэсіз Ret 0
Сцяг Швейцарыі Петэр Хірт Ret 0
Сцяг ЗША Тоні Бэттенхаўзэн Ret 0
Сцяг ЗША Дзюк Нэйлан Ret 0
Сцяг ЗША Джын Форс Ret 0
Сцяг ЗША Сэм Хэнкс Ret 0
Сцяг ЗША Біл Шындлер Ret 0
Сцяг ЗША Моры Роўз Ret 0
Сцяг ЗША Уолт Фолкнэр Ret 0
Сцяг ЗША Джыммі Дэйвіс Ret 0
Сцяг ЗША Фрэд Агабаш'ян Ret 0
Сцяг ЗША Карл Скарбара Ret 0
Сцяг ЗША Біл Мэкі Ret 0
Сцяг ЗША Чак Сцівенсан Ret 0
Сцяг ЗША Джонні Парсанс Ret 0
Сцяг ЗША Сэсіл Грын Ret 0
Сцяг ЗША Трой Раттман Ret 0
Сцяг ЗША Дзюк Дзінсма Ret 0
Сцяг ЗША Чэт Міллер Ret 0
Сцяг ЗША Уолт Браўн Ret 0
Сцяг ЗША Роджэр Уорд Ret 0
Сцяг ЗША Кліф Грыфіт Ret 0
Сцяг ЗША Біл Вуковіч Ret 0
Сцяг ЗША Джордж Конар Ret 0
Сцяг ЗША Мэк Хелінгз Ret 0
Сцяг ЗША Джо Джэймс Ret 0
Сцяг ЗША Джонні МакДаўэл Ret 0
Сцяг Францыі Альда Гардзіні Ret 0
Сцяг Аргенціны Анофрэ Марымон Ret 0
Сцяг Вялікабрытаніі Філіп Фозэрынгем-Паркер Ret 0
Сцяг Вялікабрытаніі Дэйвід Маррэй Ret 0
Сцяг Вялікабрытаніі Джон Джэймс Ret 0
Сцяг Германіі Пауль Піч Ret 0
Сцяг Швейцарыі Тоні Бранка Ret 0
Сцяг Бразіліі Шыку Ландзі Ret 0
Сцяг Францыі Жорж Грынар Ret 0
Сцяг Тайланда Бірабонгзэ Бхадунэй Ret 0
Сцяг Вялікабрытаніі Кен Рычардсан DNS 0
Сцяг Іспаніі Хуан Хавэр DNS 0
Пазіцыя Пілот ШВР
Сцяг Швейцарыі
500
Сцяг ЗША
БЕЛ
Сцяг Бельгіі
ФРА
Сцяг Францыі
ВБР
Сцяг Вялікабрытаніі
ГЕР
Сцяг Германіі
ІТА
Сцяг Італіі
ІСП
Сцяг Іспаніі
Ачкі
Легенда
Колер Вынік
Золата Пераможца
Срэбра 2-е месца
Бронза 3-е месца
Зялёны Фініш у ачках
Блакітны Фініш без ачкоў
Фініш без класіфікацыі (NC)
Фіялетавы Не фінішаваў (Ret)
Чырвоны Не кваліфікаваўся (DNQ)
Не прайшоў перадкваліфікацыю (DNPQ)
Чорны Дыскваліфікаваны (DSQ)
Белы Не Стартаваў (DNS)
Гонку адмянілі (C)
Светла-блакітны Удзельнічаў толькі ў практыцы (PO)
Пятнічны тэст-пілот (TD)
(з 2003 года)
Пусты Не практыкаваўся (DNP)
Выключаны (EX)
Не з’явіўся (DNA)

Паўтлусты шрыфт - Поўл-пазіцыя
Курсіў - Найхутчэйшае кола

  • † Пазіцыя падзелена паміж пілотамі на адным балідзе.
  • Толькі 4 лепшыя выніка пайшлі ў залік. Лічбы без дужак - гэта ачкі Чэмпіянату; лічбы з дужкамі - агульная колькасць ачкоў.

Зноскі