Формула поўнага матэматычнага спадзявання

Формула поўнага матэматычнага спадзявання — закон тэорыі імавернасцей, які звязвае матэматычнае спадзяванне выпадковай велічыні з умоўным матэматычным спадзяваннем.

Няхай  — поўная група падзей, такая што для ўсіх Тады для ўсякай выпадковай велічыні , у якой існуюць адпаведныя матэматычныя спадзяванні, праўдзіцца роўнасць[1]

Доказ формулы вынікае з азначэння ўмоўнага матэматычнага спадзявання:

Карыстаючыся тым, што  — поўная група падзей і азначэннем вышэй, атрымліваем[1]

Няхай толькі два заводы пастаўляюць электрычныя лямпачкі на рынак. Лямпачкі з завода працуюць у сярэднім 5000 гадзін, а лямпачкі з завода  — у сярэднім 4000 гадзін. Вядома, што завод пастаўляе 60 % ад агульнай колькасці даступных лямпачак. Якое матэматычнае спадзяванне часу дзеяння выпадкова набытай лямпачкі?

Скарыстаўшы формулу поўнага матэматычнага спадзявання, атрымліваем:

дзе

  •  — матэматычнае спадзяванне часу дзеяння лямпачкі;
  •  — імавернасць таго, што набытая лямпачка была зроблена на заводзе
  •  — імавернасць таго, што набытая лямпачка была зроблена на заводзе
  •  — матэматычнае спадзяванне часу дзеяння лямпачкі, зробленай на заводзе
  •  — матэматычнае спадзяванне часу дзеяння лямпачкі, зробленай на заводзе

Такім чынам, выпадкова набытая лямпачка мае матэматычнае спадзяванне часу дзеяння, роўнае 4600 гадзінам.

  1. а б Звяровіч 2013, с. 138
  • Звяровіч Э. І., Радына А. Я. Элементы тэорыі імавернасцей. — Мінск: Беларусь, 2013. — ISBN 978-985-01-1043-5.