Форт-Мур | |
---|---|
Дата заснавання / стварэння | 1918 |
Імя | Fort Moore |
Названа ад | Гаральд Грэгары Мур і Julia Compton Moore[d] |
Краіна | |
У адміністрацыйнай адзінцы | |
Афіцыйны сайт | moore.army.mil (англ.) |
![]() |
Форт-Мур (англ.: Fort Moore), першапачаткова Форт-Бэнінг (англ.: Fort Benning) — адна з найбуйнейшых ваенных баз на тэрыторыі ЗША. Структурна ўваходзіць у склад амерыканскай арміі, дзейнічае ў інтарэсах камандавання арміі, камандавання сіл спецыяльных аперацый і камандавання падрыхтоўкі кадраў і асваення ваенных дактрын. Размяшчаецца на тэрыторыі двух Штатаў — Джорджыі і Алабамы, часткай сваіх уладанняў перасякаючы мяжу Штатаў. Асноўная частка базы (93 %) знаходзіцца ў Джорджыі, а на тэрыторыі Алабамы — 7 %. Агульная плошча базы дасягае 182000 акраў, гэта значыць прыкладна 737 кв. км. Акрамя палігонаў, казармаў, навучальных карпусоў і адміністрацыйных будынкаў у Форт-Муру выдзелена месца пад жылыя дамы для сем’яў вайскоўцаў і вольнанаёмнага грамадзянскага персаналу. У асноўным для абслугі вылучаюцца малапавярховыя шматкватэрныя таун-хаўсы, а для сем’яў афіцэраў і старэйшых уорэнт-афіцэраў — асобныя дамы ў адзін—два паверхі.
База Форт-Бэнінг была заснаван ў кастрычніку 1918 года і названая ў гонар брыгаднага генерала Генры Бэнінга, ураджэнца Джорджыі, які служыў на баку канфедэратаў падчас грамадзянскай вайны ў ЗША. Першапачаткова задачай цэнтра была базавая падрыхтоўка пяхотных часцей, якія адпраўляліся на франты Першай сусветнай вайны. Пасля заканчэння вайны будаўніцтва базы было спынена, Форт-Бэнінг быў закансерваваны на нявызначаны тэрмін, пакуль камандаванне не знойдзе яму новага прымянення. Новую задачу для цэнтра знайшлі ў 1934 годзе — у ім размясцілі пяхотную школу пад камандаваннем генерала Джорджа Маршала. Часам росквіту Форт-Бэнінгу стала Другая сусветная вайна. У гэты час база рыхтавала падраздзяленні пяхотнікаў, артылерыстаў, танкістаў і парашутыстаў-дэсантнікаў для ўсіх тэатраў ваенных дзеянняў. У гэты ж час Форт-Бэнінг займаў самую вялікую тэрыторыю ў сваёй гісторыі — 797,8 кв. км. У канцы 1940 — х-пачатку 1950-х гадоў на базе праходзілі падрыхтоўку першыя падраздзяленні, выдзеленыя ЗША для еўрапейскіх кантынгентаў у рамках НАТА. У пачатку 1960-х магчымасці Форт-Бэнінга выкарыстоўвала ЦРУ для навучання сваіх агентаў мінна-выбуховай справе і дыверсіям. Падчас В’етнамскай вайны цэнтр, акрамя пяхоты, дэсантнікаў і рэйнджараў з «зялёнымі берэтамі», навучаў і спецыяльныя падраздзяленням кіналагічнай службы — сабак трэніравалі для выяўлення засад праціўніка. Потым іх адпраўлялі ў В’етнам, дзе яны, пасля акліматызацыі, выкарыстоўваліся ў палявых часцях. У сярэдзіне 1980-х у Форт-Бэнінг перавялі Інстытут Заходняга паўшар’я па ўзаемадзеянні ў сферы бяспекі (былая Школа Амерык — United States Army School of the Americas — пераназваная пасля скандалу з залішняй і паказной жорсткасцю ў дзеяннях яе выпускнікоў у Лацінскай Амерыцы).
Станам на 2012 год база носіць афіцыйную назву «The United States Army Maneuver Center of Excellence» — Цэнтр навучання і ўдасканалення баявых навыкаў арміі ЗША. Паводле афіцыйнага сайту базы, цэнтр штогод рыхтуе каля 96 тысяч вайскоўцаў па 85 спецыяльнасцях. Кожны салдат танкавых і пяхотных падраздзяленняў арміі ЗША пачынае сваю службу з навучання на гэтай базе. Акрамя таго, у Форт-Бэнінгу праводзяцца трэніроўкі і вучэнні для паветрана-дэсантных сіл і сіл спецыяльных аперацый. З пачатку свайго існавання база носіць найменне «Home of Infantry» — «Дом пяхоты», што з’явілася адлюстраваннем статусу галоўнага трэніровачнага цэнтра пяхоты. Пасля скарачэння і рэфармавання ваенных навучальных баз згодна з рашэннем сенацкай камісіі 2005 года, Форт-Бенінг стаў таксама і «Домам танкавых войскаў» (Home of Armor). Да таго — з 1940 па 2005 — «Домам танкавых войскаў» была база Форт-Нокс.
У адміністрацыйна-тэрытарыяльным плане база складаецца з чатырох тэрыторый: «Галоўны пункт» (Main Post), «Холм Кэлі» (Kelley Hill), «Пяшчаны пагорак» (Sand Hill), і «Царква яднання» або «Царква гармоніі» (Harmony Church).
Станам на 2012 год у Форт-Бэнінгу размяшчаліся: