| ||||||||||||||||||||||||||
Форт-Уэйн (англ.: Fort Wayne) — другі па велічыні горад на паўночным усходзе штата Індыяна, адміністрацыйны цэнтр акругі Ален у ЗША. Насельніцтва 253 691 чалавека (2010). Узнік у 1794 годзе на месцы паселішча Кекіёнга, традыцыйнай сталіцы індзейцаў маямі. Форт пабудаваны арміяй ЗША і названы ў гонар генерала Энтані Уэйна.