Форт-Хейскі дзяржаўны ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Fort Hays State University | |
Арыгінальная назва | англ.: Fort Hays State University |
Заснаваны | 1902 |
Студэнты | 15 033[1] і 8 245[2] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Хейс, Канзас, ЗША |
Сайт | fhsu.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Форт-Хейскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Fort Hays State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Хейс у штаце Канзас, ЗША.
Вучэльня была заснавана ў 1902 годзе як Заходняе аддзяленне Канзасскай дзяржаўнай нармальнай школы, якая цяпер вядомая як Эмпарыйскі дзяржаўны ўніверсітэт. Першапачаткова навучальная ўстанова была размешчана на тэрыторыі форта Хейс, памежнай ваеннай заставы, якая была зачынена ў 1889 годзе. Вучэльня абслугоўвала патрэбы першых пасяленцаў у навучанні ў новым рэгіёне. Першы будынак кампуса бліжэй да горада Хейс быў завершаны ў 1904 годзе, у гэты час універсітэт пераехаў у сваё цяперашняе месца.