Forth | |
---|---|
Клас мовы | працэдурная, стэк-арыентаваная, рэфлектыўная, канкатэнатыўная |
З’явілася ў | 1970 |
Аўтар(ы) | Чарлз Мур |
Пашырэнне файлаў | fth, fs, 4th, fb, f, forth |
Тыпізацыя даных | адсутнічае |
Асноўныя рэалізацыі |
SwiftForth (Forth, Inc.) Gforth (Свабоднае ПЗ) VFX Forth (MicroProcessor Engineering) |
Зведала ўплыў | Burroughs large systems, Лісп, APL |
Паўплывала на | Factor, PostScript, RPL, REBOL |
Сайт | forth-standard.org (англ.) |
Форт (англ.: Forth) — імператыўная мова праграмавання, а таксама праграмнае асяроддзе, створаныя Чарлзам Мурам у канцы 1960-х гг. Магчымасці мовы ўключаюць структурнае праграмаванне, рэфлексію (здольнасць мадыфікаваць праграмныя структуры ў час выканання праграмы), конкатэнатыўнае праграмаванне (стварэнне функцый праз супастаўленне) і пашыральнасць (праграміст можа ствараць новыя каманды).
Форт — працэдурная мова праграмавання без сістэмы тыпаў. Каманды мовы могуць выконвацца як інтэрактыўна, так і кампілявацца для пазнейшага выканання.
Ужываецца ва ўбудаваных сістэмах і ў касмічнай тэхніцы.[1] Таксама, гульня Starflight ад Electronic Arts, якая выйшла ў 1986 годзе, была напісана на адмысловай рэалізацыі Форт.[2]
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 298: attempt to index field 'datavalue' (a nil value).